Якавец Вольга Фёдараўна |
кансультант |
Шумілава Аліна Уладзіміраўна |
галоўны спецыяліст |
Сакратарыят Пленума і Прэзідыума Вярхоўнага Суда з’яўляецца самастойным структурным падраздзяленнем апарату Вярхоўнага Суда і падпарадкоўваецца непасрэдна Старшыні Вярхоўнага Суда.
Асноўныя задачы і функцыі:
- арганізацыйнае забеспячэнне пасяджэнняў Пленума Вярхоўнага Суда, Прэзідыума Вярхоўнага Суда і Навукова-кансультатыўнага савета пры Вярхоўным Судзе;
- падрыхтоўка сумесна з судовымі калегіямі Вярхоўнага Суда і структурнымі падраздзяленнямі апарата Вярхоўнага Суда ў адпаведнасці з іх кампетэнцыяй матэрыялаў па пытаннях, вынесеных на разгляд Пленума Вярхоўнага Суда, Прэзідыума Вярхоўнага Суда і Навукова-кансультатыўнага савета пры Вярхоўным Судзе;
- арганізацыйнае забеспячэнне разгляду ў Пленуме Вярхоўнага Суда, Прэзідыуме Вярхоўнага Суда судовых спраў, у Прэзідыуме Вярхоўнага Суда - хадайніцтваў, ініцыятыўных зваротаў, скаргаў на рашэнні Старшыні па выніках разгляду спраў аб дысцыплінарнай адказнасці суддзяў;
- своечасовы зварот да выканання прынятых Пленумам Вярхоўнага Суда і Прэзідыумам Вярхоўнага Суда пастаноў, кантроль за іх выкананнем;
- кантроль за адпаведнасцю пастаноў Пленума Вярхоўнага Суда і Прэзідыума Вярхоўнага Суда, якія змяшчаюць тлумачэнні, дзеючаму заканадаўству;
- падрыхтоўка прапаноў аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у пастановы Пленума Вярхоўнага Суда і Прэзідыума Вярхоўнага Суда, аб прызнанні пастаноў або іх асобных пунктаў страціўшымі сілу;
- вядзенне пратаколаў пасяджэнняў Пленума Вярхоўнага Суда, Прэзідыума Вярхоўнага Суда і Навукова-кансультатыўнага савета пры Вярхоўным Судзе.