Мацвеянкова Ларыса Віктараўна |
начальнік галоўнага ўпраўлення арганізацыйнага і метадычнага забеспячэння судовай дзейнасці |
Галоўнае ўпраўленне арганізацыйнага і метадычнага забеспячэння судовай дзейнасці з'яўляецца самастойным структурным падраздзяленнем апарату Вярхоўнага Суда.
Структура галоўнага ўпраўлення
Галоўнае ўпраўленне складаецца з наступных структурных падраздзяленняў:
У склад упраўлення ўваходзіць аддзел арганізацыйнай і аналітычнай работы;
Асноўныя задачы галоўнага ўпраўлення
- каардынацыя і кантроль ажыццяўлення арганізацыйных мер па забеспячэнні дзейнасці судоў агульнай юрысдыкцыі (далей суды), удасканаленне і павышэнне ўзроўню гэтай работы;
- арганізацыя і кантроль правядзення комплекснага аналізу арганізацыйнага забеспячэння дзейнасці судоў, прагназаванне яго развіцця і распрацоўка прапаноў па яго ўдасканаленні;
- распрацоўка і рэалізацыя мер па ўдасканаленні работы абласных (Мінскага гарадскога) судоў па забеспячэнні дзейнасці раённых (гарадскіх) судоў;
- садзеянне прававымі сродкамі выканання працэсуальнага і іншага заканадаўства пры ажыццяўленні правасуддзя, аказанне метадалагічнай і інфармацыйнай дапамогі судам па гэтых пытаннях;
- узаемадзеянне з органамі дзяржаўнай улады, юрыдычнымі асобамі і грамадзянамі па пытаннях арганізацыі дзейнасці судоў;
- каардынацыя і кантроль арганізацыі вядзення судовай статыстыкі;
- падрыхтоўка праектаў арганізацыйна-распарадчых і метадычных дакументаў, накіраваных на ўдасканаленне арганізацыі работы сістэмы судоў;
- удзел у падрыхтоўцы законапраектаў, якія тычацца дзейнасці судоў;
- удзел у рабоце па падборы кандыдатаў для прызначэння на пасады суддзяў, работнікаў апаратаў судоў агульнай юрысдыкцыі;
- удзел у інфарматызацыі судовай дзейнасці і сістэмы судоў;
- пярвічная апрацоўка карэспандэнцыі, якая паступае ў Вярхоўны Суд;
- забеспячэнне ўліку і аператыўнасці праходжання дакументаў, а таксама зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб;
- кантроль за своечасовым выкананнем даручэнняў, зафіксаваных у дакументах;
- арганізацыя і ажыццяўленне работы па своечасовым і якасным разглядзе зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб, якія адносяцца да кампетэнцыі галоўнага ўпраўлення;
- аналіз зваротаў, якія паступілі ад грамадзян і юрыдычных асоб, што адносяцца да кампетэнцыі галоўнага ўпраўлення;
- аператыўнае захаванне і выкарыстанне дакументаў і спраў, закончаных справаводствам, якія ўтвараюцца ў дзейнасці Вярхоўнага Суда і яго структурных падраздзяленнях;
- падрыхтоўка і перадача спраў і дакументаў на захаванне ў дзяржаўны архіў;
- даведачна-інфармацыйны пошук па дакументах;
- улік і аналіз аб'ёму дакументаабароту для выпрацоўкі мер па ўдасканаленні работы з дакументамі;
- удасканаленне сістэмы дакументацыйнага забеспячэння, выбар тэхналогіі работы з дакументамі і сродкаў аўтаматызацыі справаводства;
- метадычнае кіраўніцтва работай з дакументамі і абучэнне работнікаў Вярхоўнага Суда асновам справаводства;
- арганізацыйнае, даведачнае і інфармацыйнае забеспячэнне дзейнасці судовых калегій Вярхоўнага Суда;
- улік руху спраў і матэрыялаў, вынікаў іх разгляду, сістэматызацыя судовых пастаноў (іншых дакументаў) па справах, якія разглядаюцца ў судовых калегіях, у тым ліку вядзенне аўтаматызаваных інфармацыйных сістэм;
- выбар найбольш рацыянальных форм работы з дакументамі ў судовых калегіях Вярхоўнага Суда, укараненне ў судаводства перадавых прыёмаў і метадаў працы, сучаснай арганізацыйнай тэхнікі;
- забеспячэнне захаванасці і кантроль за фарміраваннем дакументаў і спраў, якія ўтвараюцца ў дзейнасці судовых калегій Вярхоўнага Суда;
- забеспячэнне высокага ўзроўню культуры ў рабоце супрацоўнікаў з дакументамі і наведвальнікамі Вярхоўнага Суда;
- забеспячэнне належных умоў працы, рацыянальная арганізацыя рабочых месцаў.