Прыгарніцкі Мікалай Уладзіміравіч |
начальнік упраўлення кадраў і дзяржаўнай службы Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь |
Упраўленне кадраў і дзяржаўнай службы з’яўляецца самастойным структурным падраздзяленнем Вярхоўнага Суда.
Асноўныя функцыі і задачы ўпраўлення:
- рэалізацыя дзяржаўнай кадравай палітыкі, накіраванай на камплектаванне судоў агульнай юрысдыкцыі кваліфікаванымі спецыялістамі, іх атэстацыя;
- фарміраванне рэзерву кадраў на пасады работнікаў апарату Вярхоўнага Суда, намеснікаў старшынь і суддзяў абласных (Мінскага гарадскога) судоў, эканамічных судоў абласцей (горада Мінска), старшынь і намеснікаў раённых (гарадскіх) судоў, ажыццяўленне кантролю за яго абнаўленнем. Арганізацыя работы па ўнясенні прапаноў, накіраваных на фарміраванне рэзерву кадраў суддзяў, якія ўключаны ў кадравы рэестр Кіраўніка дзяржавы;
- павышэнне кваліфікацыі суддзяў і работнікаў апаратаў судоў агульнай юрысдыкцыі;
- каардынацыя работы па забеспячэнні кваліфікаванымі кадрамі абласных (Мінскага гарадскога), раённых (гарадскіх) судоў, эканамічных судоў абласцей (горада Мінска);
- аказанне метадычнай і практычнай дапамогі абласным (Мінскаму гарадскому) судам, эканамічным судам абласцей (горада Мінска) у арганізацыі работы з кадрамі;
- вывучэнне і распаўсюджанне станоўчага вопыту работы з кадрамі.