Бондарава Таццяна Аляксандраўна |
начальнік упраўлення абагульнення судовай практыкі Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь |
Упраўленне абагульнення судовай практыкі з’яўляецца самастойным структурным падраздзяленнем апарату Вярхоўнага Суда. Агульнае кіраўніцтва дзейнасцю ўпраўлення ажыццяўляе Старшыня Вярхоўнага Суда.
Структура ўпраўлення
У склад упраўлення абагульнення судовай практыкі ўваходзяць:
Асноўныя задачы і функцыі ўпраўлення:
- удзел у дзейнасці Вярхоўнага Суда па забеспячэнні адзінства судовай практыкі пры разглядзе крымінальных, грамадзянскіх, эканамічных спраў, спраў інтэлектуальнай уласнасці і аб адміністрацыйных правапарушэннях;
- выяўленне недахопаў і памылак у правапрымяняльнай дзейнасці судоў шляхам вывучэння і абагульнення судовай практыкі;
- падрыхтоўка абагульненняў судовай практыкі па розных катэгорыях крымінальных, грамадзянскіх, эканамічных спраў, спраў інтэлектуальнай уласнасці і аб адміністрацыйных правапарушэннях;
- удзел у падрыхтоўцы праектаў пастаноў Пленума і Прэзідыума Вярхоўнага Суда на падставе вынікаў вывучэння і абагульнення судовай практыкі;
- аказанне метадычнай дапамогі ніжэйшым судам па вывучэнні і абагульненні судовай практыкі.