Татур Андрэй Аляксандравіч |
начальнік аддзела дзяржаўных закупак галоўнага ўпраўлення інвестыцый, дзяржаўных закупак і работы з маёмасцю Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь |
Аддзел дзяржаўных закупак з'яўляецца структурным падраздзяленнем галоўнага ўпраўлення інвестыцый, дзяржаўных закупак і работы з маёмасцю Вярхоўнага Суда.
Асноўныя задачы аддзела:
- правядзенне працэдур дзяржаўных закупак на падставе зацверджанага плана дзяржаўных закупак на бягучы год, каардынацыя пытанняў правядзення дзяржаўных закупак у судах агульнай юрысдыкцыі;
- падрыхтоўка праектаў арганізацыйна-распарадчых і метадычных дакументаў па пытаннях кіравання маёмасцю судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь, правядзення дзяржаўных закупак тавараў (работ, паслуг), у тым ліку правядзення цэнтралізаваных працэдур дзяржаўных закупак;
- аказанне метадычнай і практычнай дапамогі абласным (Мінскаму гарадскому) судам, эканамічным судам абласцей (горада Мінска) па пытаннях, якія звязаныя з правядзеннем працэдур дзяржаўных закупак тавараў (работ, паслуг) і распараджэння маёмасцю;
- падрыхтоўка і суправаджэнне заключаных дагавораў пастаўкі, прадастаўлення паслуг, выканання работ;
- выкананне мерапрыемстваў, накіраваных на эфектыўнае, рацыянальнае выкарыстанне фінансавых і матэрыяльных рэсурсаў, выкананне рэжыму эканоміі цеплавой і электрычнай энергіі, расходавання вады, забеспячэнне захаванасці дзяржаўнай маёмасці;
- кантроль за своечасовым заключэннем і выкарыстаннем дагавораў на пастаўку таварна-матэрыяльных каштоўнасцей, выкананне работ і аказанне паслуг. Прыняцце мер па эфектыўным выкарыстанні выдзеленых сродкаў;
- ажыццяўленне ведамаснага кантролю за парадкам выканання працэдур дзяржаўных закупак тавараў (работ, паслуг) абласнымі (Мінскім гарадскім) судамі, эканамічнымі судамі абласцей (горада Мінска) на адпаведнасць заканадаўству, якое дзейнічае ў Рэспубліцы Беларусь.