Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь
Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь
220020, г. Мiнск, вул. Арлоўская, 76
Глава 26 Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь
Плацельшчыкі дзяржаўнай пошліны
Плацельшчыкамі дзяржаўнай пошліны прызнаюцца арганізацыі і фізічныя асобы, якія:
Выкананне падатковага абавязацельства ажыццяўляецца непасрэдна плацельшчыкам, iншай абавязанай асобай у выпадках, устаноўленых падатковым заканадаўствам (пункт 2 арт. 42 Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь).
Аб'екты абкладання дзяржаўнай пошлінай:
1) разгляд судамі:
2) выдача судамі дублікатаў, копій дакументаў;
3) разгляд судовай калегіяй па справах інтэлектуальнай уласнасці Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь іскавых заяў і скаргаў, выдача гэтай калегіяй копій дакументаў.
Ільготы па дзяржаўнай пошліне ўказаны ў арт. 285 Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь
Прымяненне льготы па дзяржаўнай пошліне з'яўляецца правам плацельшчыка. У выпадку, калі плацельшчык вызваляецца ад дзяржаўнай пошліны, аб гэтым робіцца адзнака на адпаведных дакументах з указаннем, на падставе якога заканадаўчага акта і (або) iншага прававога акта (іх канкрэтнага структурнага элемента) плацельшчык вызваляецца ад дзяржаўнай пошліны.
Падлік дзяржаўнай пошліны
Дзяржаўная пошліна выплачваецца па стаўцы і (або) зыходзячы з памеру базавай велічыні, устаноўленых на дзень звароту за ажыццяўленнем юрыдычна значных дзеянняў у органы, якія спаганяюць дзяржаўную пошліну.
Днём звароту за ажыццяўленнем юрыдычна значных дзеянняў прызнаюцца дзень паступлення іскавай заявы, заявы, скаргі, хадайніцтва або іншых дакументаў на здзяйсненне такіх дзеянняў у органы, якія спаганяюць дзяржаўную пошліну, а пры адпраўленні іх праз аддзяленне паштовай сувязі - дзень адпраўлення.
Дзяржаўная пошліна можа выплачвацца ў замежнай валюце плацельшчыкамі, якія не з'яўляюцца падатковымі рэзідэнтамі Рэспублікі Беларусь і знаходзяцца за межамі Рэспублікі Беларусь, па стаўцы і (або) зыходзячы з памеру базавай велічыні, устаноўленых на дзень выплаты, і афіцыйнага курсу, усталяванага Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь на дзень выплаты.
З 1 студзеня 2023 года ў Рэспубліцы Беларусь устаноўлена базавая велічыня ў памеры 37 рублёў.
Афармленне плацежнага дакумента
У графе «плацельшчык» указваецца суб'ект, які звяртаецца ў суд за ажыццяўленнем юрыдычна значнага дзеяння (ісцец, заяўнік).
У выпадку выплаты пошліны iншай асобай за плацельшчыка неабходна ў графе «плацельшчык» указваць інфармацыю і аб плацельшчыку, і аб іншай асобе.
Напрыклад: «Іваноў за ТАА «Мера»,«Іваноў у інтарэсах ТАА «Мера», «ТАА «Мера» праз Іванова».
У графе «прызначэнне плацяжу» ўказваецца:
- суд, у які падаецца іскавая ці іншая заява, скарга, хадайніцтва;
- найменне істца і адказчыка (спагнанніка і даўжніка, заяўніка і зацікаўленай асобы);
- патрабаванне па канкрэтнай заяве, скарзе, хадайніцтве.
Прыклады:
пры падачы іскавай заявы:
«дзяржаўная пошліна за разгляд эканамічным судом __________ вобласці іскавай заявы ААТ «ЧАС» да ТАА «Мера» аб спагнанні ________ беларускіх рублёў доўгу, пеняў, працэнтаў за карыстанне чужымі грашовымі сродкамі»;
пры падачы заявы аб распачынанні загаднага вядзення:
«дзяржаўная пошліна за разгляд эканамічным судом _______ вобласці заявы аб распачынанні загаднага вядзення ААТ «ЧАС» да ТАА «Мера» аб спагнанні ___________ беларускіх рублёў доўгу, пеняў, працэнтаў за карыстанне чужымі грашовымі сродкамі»;
пры падачы заявы аб выдачы копій дакументаў, якія знаходзяцца ў справе:
«дзяржаўная пошліна за выдачу эканамічным судом ________ вобласці копій дакументаў па справе № _______».
Пацвярджэнне факту выплаты пошліны
Факт выплаты дзяржаўнай пошліны шляхам унясення наяўных грашовых сродкаў пацвярджаецца квітанцыяй банка, арганізацыі сувязі Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь, мясцовага выканаўчага i распарадчага органа. Пры неабходнасці па просьбе плацельшчыка квітанцыя вяртаецца плацельшчыку. У органе, які спаганяе дзяржаўную пошліну, застаецца копія квітанцыі, адпаведнасць якой арыгіналу завяраецца подпісам службовай асобы органа, які спаганяе дзяржаўную пошліну, з указаннем яго пасады, прозвішча і ініцыялаў. На квітанцыі робіцца адзнака аб даце яе прадстаўлення ў орган, які спаганяе дзяржаўную пошліну і якая завяраецца таксама подпісам службовай асобы органа, які спаганяе дзяржаўную пошліну, з указаннем яго пасады, прозвішча і ініцыялаў.
Факт выплаты дзяржаўнай пошліны шляхам пералічэння сумы дзяржаўнай пошліны з рахунку плацельшчыка пацвярджаецца дадатковым экзэмплярам плацежнай інструкцыі, экзэмплярам плацежнай інструкцыі, складзенымі на папяровым носьбіце пры ажыццяўленні электронных плацяжоў, з адзнакай банка аб іх выкананні. Пры гэтым у адзнацы банка павінны ўтрымлівацца дата выканання плацежнай інструкцыі, арыгінальны штамп банка і подпіс адказнага выканаўцы.
Факт выплаты дзяржаўнай пошліны пры правядзенні падатковым органам заліку падатку, збору (пошлiны) у кошт падлягаючай выплаце суме дзяржаўнай пошліны пацвярджаецца арыгіналам пісьма падатковага органа аб праведзеным заліку, падпісанага кіраўніком (намеснікам кіраўніка) падатковага органа і заверанага гербавай пячаткай падатковага органа.
Факт выплаты дзяржаўнай пошліны пры дапамозе сістэмы АРІП пацвярджаецца наяўнасцю ў сістэме АРІП інфармацыі, якая пацвярджае залічэнне дзяржаўнай пошліны. Плацельшчык абавязаны пры звароце ў орган, які спаганяе дзяржаўную пошліну, паведаміць уліковы нумар аперацыі (транзакцыі) у АРІП.
Пацвярджэннем фактычнага залічэння ў рэспубліканскі бюджэт дзяржаўнай пошліны, выплачанай плацельшчыкамі, якія не з'яўляюцца падатковымі рэзідэнтамі Рэспублікі Беларусь і знаходзяцца за межамі Рэспублікі Беларусь, з'яўляецца даведка інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па горадзе Мінску, якая накіроўваецца ў орган, які спаганяе дзяржаўную пошліну, на працягу пяці рабочых дзён пасля залічэння дзяржаўнай пошліны ў бюджэт.
Асаблівасці вылічэння і выплаты дзяржаўнай пошліны пры звароце ў суды ўстаноўлены арт. 288 Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь, пры звароце ў судовую калегію па справах інтэлектуальнай уласнасці Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь - арт. 289 Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
Парадак і выпадкі вяртання (заліку) дзяржаўнай пошліны вызначаны ў арт. 292 Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Вяртанне (залік) выплачанай дзяржаўнай пошліны ажыццяўляецца плацельшчыку адносна паняццю, указанаму ў арт.283 Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
У сувязі з пераходам плацежнай сістэмы Рэспублікі Беларусь на метадалогію міжнароднага стандарту ISO 20022 «Фінансавыя паслугі. Універсальная сістэма паведамленняў фінансавай індустрыі» з 1 жніўня 2022 года пры аплаце дзяржаўнай пошліны ў даход рэспубліканскага бюджэту незалежна ад статусу плацельшчыка (фізічная асоба, арганізацыя), спосабу ажыццяўлення плацяжу (праз касу банка, у банкаўскім мабільным дадатку, інтэрнэт-банкінгу) неабходна дадаткова ўказваць катэгорыю прызначэння аплаты TAXS і код прызначэння аплаты 190101.