Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь

Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

+375 (17) 308-25-01

+375 (17) 215-06-00

220020, г. Мiнск, вул. Арлоўская, 76

Расклад пасяджэнняў

Судом Лагойскага раёна пастаноўлены прыгавор па крымінальнай справе аб пагрозе і замаху на наўмыснае забойства, аб замаху на наўмыснае пашкоджанне маёмасці, здзейсненае агульнанебяспечным спосабам

19 жніўня 2021  1140

18 жніўня 2021 года судом Лагойскага раёна разгледжана крымінальная справа па абвінавачанні С., 1993 года нараджэння, раней 9 разоў судзімага, у здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных арт. 186, ч. 1 арт. 14, ч. 1 арт. 139, арт. 417, ч. 1 арт. 14, ч. 3 арт. 218 КК.

Абвінавачаны С. каля 22.00 гадзін, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап’янення па месцы жыхарства ў в. Задомля Смалявіцкага раёна, падчас сваркі на глебе асабістых непрыязных адносін з заведама для яго цяжарнай С-ай К., а таксама С-ай Т. і С-ім В., з мэтай запалохвання, выкарыстоўваючы грубую нецэнзурную лаянку, неаднаразова вусна пагражаў пазбаўленнем іх жыцця – забойствам, і, у пацвярджэнне рэальнасці і ажыццявімасці сваіх пагроз, дэманстраваў нажы, нанасіў удары рукамі і нажом, чым прычыніў пацярпелым цялесныя пашкоджанні. 

Ён жа, маючы намер на проціпраўнае пазбаўленне жыцця С-га В., наўмысна, нанёс не менш за 13 удараў двума нажамі і не менш за 7 удараў нагамі і рукамі ў вобласць галавы, твару, тулава, верхніх і ніжніх канечнасцей пацярпелага, прычыніўшы яму цялесныя пашкоджанні, аднак не змог давесці свой злачынны намер да канца па не залежных ад яго абставінах, паколькі лязо нажа зламалася, а таксама пацярпелымі С-ім В., С-ай Т. і С-ай К. было аказана актыўнае супраціўленне.

Ён жа, маючы намер на пашкоджанне чужой маёмасці агульнанебяспечным спосабам, шляхам падпалу кватэры ў в. Задомля Смалявіцкага раёна, прыналежнай С-аму В. і С-ай Т., знаходзячыся ў стане алкагольнага ап’янення, шляхам разбіцця аконнага шкла балконнай рамы, пранік у названую кватэру, дзе, абліўшы бензінам маёмасць, што знаходзіцца ў кватэры, падпаліў яе з дапамогай запалак, а таксама адкрыў рэгулятары падачы газу і дзверцы газавай пліты, пасля чаго пакінуў памяшканне названай кватэры. Аднак не змог давесці свае наўмысныя злачынныя дзеянні да канца па не залежных ад яго абставінах, паколькі ачаг узгарання быў ліквідаваны супрацоўнікамі РАНС. У выніку злачынных дзеянняў абвінавачанага С. полымем і прадуктамі гарэння была пашкоджана маёмасць, прыналежная С-аму В. на агульную суму 1676,75 рубля.

Ён жа, з’яўляючыся асуджаным 01.12.2020 года судом Смалявіцкага раёна па арт. 417, ч. 2 арт. 74, ч. 1, ч. 6 арт. 73 КК да 3 месяцаў арышту, пазбаўлення права займацца дзейнасцю, звязанай з кіраваннем транспартнымі сродкамі, наўмысна, з мэтай ухілення ад выканання прыгавору суда, у перыяд адбывання названага пакарання, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап’янення, кіраваў транспартным сродкам – легкавым аўтамабілем «Мазда», здзейсніўшы на ім паездку па в. Задомля Смалявіцкага раёна.

Прыгаворам суда

абвінавачаны С. прызнаны вінаватым у пагрозе забойствам, калі меліся падставы асцерагацца яе ажыццяўлення, і на падставе арт. 186 КК яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 1 год.

Ён жа прызнаны вінаватым у замаху на наўмыснае проціпраўнае пазбаўленне жыцця іншага чалавека (забойстве), і на падставе ч. 1 арт. 14, ч. 1 арт. 139 КК яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 8 гадоў.

Ён жа прызнаны вінаватым у замаху на наўмыснае пашкоджанне маёмасці, здзейсненае агульнанебяспечным спосабам, што пацягнула прычыненне ўрону ў асабліва буйным памеры, і на падставе ч. 1 арт. 14, ч. 3 арт. 218 КК яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 7 гадоў.

Ён жа прызнаны вінаватым ва ўхіленні асуджанага ад выканання прыгавору суда аб пазбаўленні права займацца пэўнай дзейнасцю, і на падставе арт. 417 КК яму прызначана пакаранне ў выглядзе 3 месяцаў арышту.

На падставе ч. 3 арт. 72 КК па сукупнасці злачынстваў, шляхам частковага складання пакаранняў прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 11 гадоў.

На падставе ч. 1, ч. 6 арт. 73 КК, па сукупнасці прыгавораў, да прызначанага пакарання поўнасцю далучана неадбытая частка пакарання ў выглядзе пазбаўлення права займацца дзейнасцю, звязанай з кіраваннем транспартнымі сродкамі, на тэрмін 1 год 3 месяцы 15 дзён па прыгаворы суда Смалявіцкага раёна ад 01.12.2020 года, і канчаткова прызначана абвінавачанаму С. пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 11 гадоў з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах строгага рэжыму з пазбаўленнем права займацца дзейнасцю, звязанай з кіраваннем транспартнымі сродкамі на тэрмін 1 год 3 месяцы 15 дзён.

Судом пастаноўлена спагнаць з абвінавачанага С. грашовую кампенсацыю маральнай шкоды, прычыненай злачынствам, на карысць пацярпелага С-ага В. у суме 10 000 рублёў, на карысць пацярпелых С-ай К. і С-ай Т. у суме па 3000 рублёў кожнай.

Прыгавор у законную сілу не ўступіў і можа быць абскарджаны і апратэставаны ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку.

У чарговым выпуску

Маніторынг масавай інфармацыі