Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь

Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

+375 (17) 308-25-01

+375 (17) 215-06-00

220020, г. Мiнск, вул. Арлоўская, 76

Расклад пасяджэнняў

Мінскім абласным судом пастаноўлены прыгавор па крымінальнай справе ў дачыненні да Аліневіча І.У., Дубоўскага Д.М., Раманава С.А., Рэзановіча Д.Р.

22 снежня 2021  2054

22 снежня 2021 года Мінскі абласны суд, разгледзеўшы ў закрытым судовым пасяджэнні ў г. Мінску крымінальную справу па абвінавачанні Аліневіча І.У. у здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных ч. 1 арт. 333-1, ч. 2 арт. 295, ч. 4 арт. 295, ч. 2 арт. 289 КК; Дубоўскага Д.М. у здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных ч. 1 арт. 333-1, ч. 2 арт. 295, ч. 4 арт. 295, ч. 2 арт. 289 КК; Раманава С.А. у здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных ч. 3 арт. 295, ч. 4 арт. 295, ч. 2 арт. 289 КК; Рэзановіча Д.Р. у здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных ч. 2 арт. 295, ч. 4 арт. 295, ч. 2 арт. 289 КК,

Прыгаварыў:

Аліневіча прызнаць вінаватым у незаконным перамяшчэнні праз мытную мяжу Еўразійскага эканамічнага саюза і Дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь агнястрэльнай зброі і боепрыпасаў, гэта значыць у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 1 арт. 333-1 КК, на падставе чаго прызначыць яму пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на 5 гадоў без штрафу.

Яго ж прызнаць вінаватым у незаконных набыцці, захоўванні, перавозцы і нашэнні агнястрэльнай зброі і боепрыпасаў, гэта значыць у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 295 КК, на падставе чаго прызначыць яму пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на 6 гадоў без штрафу.

Дубоўскага прызнаць вінаватым у незаконным перамяшчэнні праз мытную мяжу Еўразійскага эканамічнага саюза і Дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь агнястрэльнай зброі, гэта значыць у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 1 арт. 333-1 КК, на падставе чаго прызначыць яму пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на 5 гадоў без штрафу.

Яго ж прызнаць вінаватым у незаконных набыцці, захоўванні, перавозцы і нашэнні агнястрэльнай зброі, гэта значыць у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 295 КК, на падставе чаго прызначыць яму пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на 6 гадоў без штрафу.

Раманава прызнаць вінаватым у незаконных набыцці, захоўванні, перавозцы і нашэнні агнястрэльнай зброі, здзейсненых паўторна, гэта значыць у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 3 арт. 295 КК, на падставе чаго прызначыць яму пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на 7 гадоў без штрафу.

Рэзановіча прызнаць вінаватым у незаконных набыцці, захоўванні, перавозцы і нашэнні боепрыпасаў і выбуховых прыстасаванняў, гэта значыць у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 295 КК, на падставе чаго прызначыць яму пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на 6 гадоў без штрафу.

Аліневіча І.У., Дубоўскага Д.М., Раманава С.А., Рэзановіча Д.Р. прызнаць вінаватымі ў незаконных захоўванні, перавозцы і нашэнні агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых прыстасаванняў, здзейсненых паўторна, групай асоб па папярэдняй змове, у мэтах здзяйснення злачынства, прадугледжанага арт. 289 КК, гэта значыць у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 4 арт. 295 КК, на падставе чаго прызначыць ім пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі:

Аліневічу І.У. тэрмінам на 10 гадоў без штрафу;

Дубоўскаму Д.М. тэрмінам на 10 гадоў без штрафу;

Раманаву С.А. тэрмінам на 11 гадоў без штрафу;

Рэзановічу Д.Р. тэрмінам на 10 гадоў без штрафу.

Іх жа прызнаць вінаватымі ў здзяйсненні падпалу, што пацягнула наступленне цяжкіх наступстваў, у мэтах аказання ўздзеяння на прыняцце рашэнняў органамі ўлады, перашкоды палітычнай і іншай грамадскай дзейнасці, запалохвання насельніцтва і дэстабілізацыі грамадскага парадку (акце тэрарызму), паўторна, групай асоб па папярэдняй змове, гэта значыць у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 289 КК, на падставе чаго прызначыць ім пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі:

Аліневічу І.У. тэрмінам на 18 гадоў;

Дубоўскаму Д.М. тэрмінам на 16 гадоў;

Раманаву С.А. тэрмінам на 18 гадоў;

Рэзановічу Д.Р. тэрмінам на 17 гадоў.

На падставе ч. 1 арт. 71 КК у рэдакцыі закона ад 22 ліпеня 2003 года па паўторнасці злачынстваў, прадугледжаных ч.ч. 2, 3, 4 арт. 295 КК, шляхам паглынання менш строгага пакарання больш строгім прызначыць пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі:

Аліневічу І.У. тэрмінам на 10 гадоў без штрафу;

Дубоўскаму Д.М. тэрмінам на 10 гадоў без штрафу;

Раманаву С.А. тэрмінам на 11 гадоў без штрафу;

Рэзановічу Д.Р. тэрмінам на 10 гадоў без штрафу.

У адпаведнасці з ч. 3 арт. 72 КК па сукупнасці злачынстваў шляхам частковага складання прызначаных пакаранняў канчаткова прызначыць пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі:

Аліневічу І.У. тэрмінам на 20 гадоў без штрафу;

Дубоўскаму Д.М. тэрмінам на 18 гадоў без штрафу;

Рэзановічу Д.Р. тэрмінам на 19 гадоў без штрафу.

Згодна з ч. 3 арт. 72 КК па сукупнасці злачынстваў шляхам частковага складання прызначаных пакаранняў прызначыць Раманаву С.А. пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на 19 гадоў без штрафу.

У сілу ч. 5 арт. 72 КК па сукупнасці злачынстваў шляхам поўнага складання прызначаных пакаранняў па дадзеным прыгаворы і прыгаворы суда Чыгуначнага раёна г. Гомеля ад 1 лістапада 2021 года канчаткова прызначыць Раманаву С.А. пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 20 гадоў без штрафу з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах строгага рэжыму.

Вызначыць адбыванне Аліневічу І.У., Дубоўскаму Д.М., Рэзановічу Д.Р. пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Прыгавор можа быць абскарджаны і апратэставаны ў судовую калегію па крымінальных справах Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь праз Мінскі абласны суд на працягу 10 сутак з дня абвяшчэння, а абвінавачанымі, якія ўтрымліваюцца пад вартай, – у той жа тэрмін з дня ўручэння ім копіі прыгавору.

У чарговым выпуску

Маніторынг масавай інфармацыі