Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь
Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь
220020, г. Мiнск, вул. Арлоўская, 76
Глава 16 Кодэкса Республікі Беларусь аб судовым ладзе і статусе суддзяў
З’езд суддзяў Рэспублікі Беларусь – вышэйшы орган судзейскай супольнасці, які прадстаўляе інтарэсы ўсёй судзейскай супольнасці.
З’езд суддзяў Рэспублікі Беларусь ажыццяўляе свае паўнамоцтвы ў складзе суддзяў Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь, судоў агульнай юрысдыкцыі, а таксама суддзяў у адстаўцы.
З’езд суддзяў Рэспублікі Беларусь:
Работа з’езда суддзяў Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца праз утвораныя ім рабочыя органы – прэзідыум, сакратарыят, рэдакцыйную, падліковую і іншыя камісіі, створаныя для выпрацоўкі праектаў і прыняцця рашэнняў па пытаннях, уключаных у павестку пасяджэння.
У склад рабочых органаў акрамя суддзяў могуць уключацца прадстаўнікі дзяржаўных органаў, грамадскіх аб’яднанняў, а таксама вучоныя-юрысты, запрошаныя для ўдзелу ў працы з’езда.
З’езд суддзяў Рэспублікі Беларусь ажыццяўляе свае паўнамоцтвы пры ўмове, што ў яго працы прымае ўдзел не менш за дзве трэція ўсіх суддзяў Рэспублікі Беларусь.
Рашэнні з’езда суддзяў Рэспублікі Беларусь прымаюцца адкрытым галасаваннем. Па асобных пытаннях можа быць праведзена тайнае галасаванне. Рашэнне аб тайным галасаванні можа быць прынята простай большасцю прысутных на з’ездзе суддзяў Рэспублікі Беларусь.
Рашэнне з’езда суддзяў Рэспублікі Беларусь лічыцца прынятым, калі за яго прагаласавала больш за палову прысутных на з’ездзе суддзяў Рэспублікі Беларусь.
Рашэнні з’езда суддзяў Рэспублікі Беларусь, прынятыя ў межах яго кампетэнцыі, з’яўляюцца абавязковымі для выканання ўсімі суддзямі і органамі судзейскай супольнасці.
Рэзалюцыя першага з'езда суддзяў
Рэзалюцыя другога з'езда суддзяў