Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь

Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

+375 (17) 308-25-01

+375 (17) 215-06-00

220020, г. Мiнск, вул. Арлоўская, 76

Актуальна

  28129 30 верасня 2022  3170 23 верасня 2022  907 13 верасня 2022  4964 19 жніўня 2022  2804 18 жніўня 2022  2409

Канферэнцыі суддзяў абласных (Мінскага гарадскога) судоў, эканамічных судоў абласцей (г. Мінска)

Глава 19 Кодэкса Республікі Беларусь аб судовым ладзе і статусе суддзяў

Канферэнцыі суддзяў з’яўляюцца органамі судзейскай супольнасці Рэспублікі Беларусь.

У канферэнцыі суддзяў абласнога суда прымаюць удзел суддзі (суддзі ў адстаўцы) судоў агульнай юрысдыкцыі адпаведнай вобласці (г. Мінска).

Канферэнцыя суддзяў:

  • абмяркоўвае пытанні судовай практыкі і ўносіць суб’ектам права заканадаўчай ініцыятывы прапановы па ўдасканаленні заканадаўчых актаў;
  • разглядае актуальныя праблемы работы судоў, а таксама пытанні прававога, матэрыяльнага і сацыяльнага становішча суддзяў;
  • заслухоўвае старшыню адпаведнай кваліфікацыйнай калегіі суддзяў аб праведзенай рабоце.

Канферэнцыі суддзяў склікаюцца па меры неабходнасці, але не радзей як адзін раз у год.

Рашэнне аб скліканні канферэнцыі суддзяў адпаведных судоў прымае кваліфікацыйная калегія суддзяў гэтых судоў, якая вызначае час і месца правядзення канферэнцыі, фарміруе парадак дня, праводзіць падрыхтоўчую работу па правядзенні канферэнцыі.

Канферэнцыі суддзяў правамоцныя пры ўдзеле ў іх рабоце не менш за дзве трэці суддзяў, надзеленых правам удзелу ў адпаведнай канферэнцыі.

Рашэнне канферэнцыі суддзяў па любым пытанні лічыцца прынятым, калі за яго прагаласавала больш за палову ад агульнай колькасці прысутных.

Рашэнні канферэнцыі суддзяў, прынятыя ў межах яе кампетэнцыі, з’яўляюцца абавязковымі для выканання суддзямі, якія ўваходзяць у склад удзельнікаў дадзенай канферэнцыі.

Кантроль за выкананнем рашэнняў канферэнцыі суддзяў ажыццяўляецца адпаведнымі кваліфікацыйнымі калегіямі суддзяў.

 

 

У чарговым выпуску

Маніторынг масавай інфармацыі