Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь

Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

+375 (17) 308-25-01

+375 (17) 215-06-00

220020, г. Мiнск, вул. Арлоўская, 76

Расклад пасяджэнняў

Пытанні абароны персанальных даных абмеркавалі на семінары ў Вярхоўным Судзе Рэспублікі Беларусь

19 жніўня 2022  3392

Аб дзяржаўным рэгуляванні ў сферы абароны персанальных даных 19 жніўня г.г. расказаў першы намеснік дырэктара Нацыянальнага цэнтра абароны персанальных даных Мікалай Анатольевіч Савановіч на сустрэчы з суддзямі і работнікамі Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь. У сустрэчы ў рэжыме анлайн прынялі ўдзел і суддзі эканамічных судоў рэспублікі.

Як адразу адзначыў Мікалай Савановіч, з фактамі незаконнай апрацоўкі персанальных даных мы сутыкаемся амаль кожны дзень. Элементарнае запаўненне скідачнай карткі ў магазіне – ужо перадача вялікага масіву сваіх персанальных даных. Размяшчэнне, што стала ўжо звыклым, у сацсетках асабістай інфармацыі пра сябе, даступнай іншым людзям, распаўсюджаная практыка капіравання і перасылкі пашпартных даных, відэаназіранне ў пад’ездах – відавочна, што без эфектыўнага дзяржаўнага рэгулявання прыватнасць не абараніць.

Мікалай Савановіч нагадаў аб сферы дзеяння прынятага ў маі мінулага года Закона Рэспублікі Беларусь «Аб абароне персанальных даных». Ён падкрэсліў, што Закон рэгулюе адносіны, звязаныя з абаронай персанальных даных пры іх апрацоўцы з выкарыстаннем сродкаў аўтаматызацыі; без выкарыстання сродкаў аўтаматызацыі, калі пры гэтым забяспечваюцца пошук персанальных даных і (або) доступ да іх па пэўных крытэрыях (картатэкі, спісы, базы даных, журналы і іншае). Дзеянне Закона не распаўсюджваецца на адносіны, што тычацца выпадкаў апрацоўкі персанальных даных фізасобамі ў працэсе выключна асабістага, сямейнага, дамашняга і іншага падобнага іх выкарыстання, не звязанага з прафесійнай або прадпрымальніцкай дзейнасцю, і калі персанальныя даныя аднесеныя да дзяржсакрэтаў.

  

Падчас сустрэчы Мікалай Савановіч расказаў аб недахопах, выяўленых у ходзе праверак Цэнтрам абароны персанальных даных дзейнасці асобных аператараў. Сярод асноўных ён назваў такія, як збор лішніх персанальных даных, распаўсюджанне практыкі рэкламных рассылак без згоды суб’ектаў персанальных даных, «уцечка» баз персанальных даных і іншыя.

У заключэнне свайго выступлення Мікалай Савановіч нагадаў, што забеспячэнне абароны персанальных даных у працэсе іх апрацоўкі з’яўляецца прамым абавязкам аператара, за невыкананне якога яны нясуць адказнасць, прадугледжаную заканадаўчымі актамі.

У чарговым выпуску

Маніторынг масавай інфармацыі