Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь

Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

+375 (17) 308-25-01

+375 (17) 215-06-00

220020, г. Мiнск, вул. Арлоўская, 76

Расклад пасяджэнняў

Судом Ленінскага раёна г. Брэста пастаноўлены прыгавор па крымінальнай справе аб незаконным абароце асабліва небяспечных псіхатропных рэчываў у буйным памеры, здзейсненым арганізаванай групай

29 ліпеня 2022  1278

28 ліпеня 2022 года судом Ленінскага раёна г. Брэста разгледжана крымінальная справа ў дачыненні да Б., абвінавачанага ў здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных ч. 1 арт. 328 і ч. 4 арт. 328 КК, П., абвінавачанага ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 4 арт. 328 КК.

Абвінавачаныя Б. і П. у перыяд з 15 снежня 2021 года па 14 лютага 2022 года, дзейнічаючы ў складзе арганізаванай групы, з мэтай ажыццяўлення злачыннай дзейнасці па незаконным збыце асабліва небяспечных псіхатропных рэчываў праз інтэрнэт-магазін, з карыслівых памкненняў, дзе ў якасці кур’ераў-закладчыкаў забіралі пакінутае ў тайніках альфа-PVP, расфасоўвалі яго на дробныя партыі, перавозілі і пакідалі ў тайніках на тэрыторыі Брэсцкага раёна і г. Брэста, паведамляючы геаграфічныя каардынаты адміністратару інтэрнэт-магазіна, атрымліваючы плату за кожнае размяшчэнне закладкі з псіхатропным рэчывам у тайніку. Частку альфа-PVP абвінавачаныя працягвалі незаконна захоўваць па месцы жыхарства і ў тайніках да іх затрымання супрацоўнікамі ОУС.

Абвінавачаны Б. ва ўказаны перыяд часу незаконна без мэты збыту набыў не менш за 3,37 грама марыхуаны, частку якой спажыў, а астатнюю частку незаконна без мэты збыту захоўваў у кватэры па месцы жыхарства да моманту выяўлення і канфіскацыі супрацоўнікамі ОУС.

 Прыгаворам суда

абвінавачаны Б. прызнаны вінаватым у незаконных з мэтай збыту захоўванні і перавозцы псіхатропных рэчываў, у дачыненні да асабліва небяспечных псіхатропных рэчываў, у дачыненні да псіхатропных рэчываў у буйным памеры, здзейсненых арганізаванай групай, і на падставе ч. 4 арт. 328 КК яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 10 гадоў са штрафам у памеры 100 базавых велічынь на суму 3200 рублёў.

Ён жа прызнаны вінаватым у незаконных без мэты збыту набыцці і захоўванні наркатычных сродкаў, і на падставе ч. 1 арт. 328 КК яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 2 гады.

У адпаведнасці з ч.ч. 1, 2, 6 арт. 72 КК па сукупнасці злачынстваў шляхам частковага складання асноўных пакаранняў і поўнага далучэння дадатковага пакарання канчаткова абвінавачанаму Б. прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 11 гадоў з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму са штрафам у памеры 100 базавых велічынь на суму 3200 рублёў.

Абвінавачаны П. прызнаны вінаватым у незаконных з мэтай збыту захоўванні і перавозцы псіхатропных рэчываў, у дачыненні да асабліва небяспечных псіхатропных рэчываў, у дачыненні да псіхатропных рэчываў у буйным памеры, здзейсненых арганізаванай групай, і на падставе ч. 4 арт. 328 КК яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 10 гадоў з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму са штрафам у памеры 100 базавых велічынь на суму 3200 рублёў.

У адпаведнасці з ч. 1 арт. 46-1 КК мабільныя тэлефоны, прыналежныя абвінавачаным, як сродак здзяйснення злачынства канфіскаваны ў даход дзяржавы.

У адпаведнасці з ч. 2 арт. 46-1 КК з абвінавачаных спагнаны даход, атрыманы злачынным шляхам, у памеры 5884 рублі 7 капеек, з кожнага.

Прыгавор не ўступіў у законную сілу і можа быць абскарджаны і апратэставаны ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку.

У чарговым выпуску

Маніторынг масавай інфармацыі