Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь

Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

+375 (17) 308-25-01

+375 (17) 215-06-00

220020, г. Мiнск, вул. Арлоўская, 76

Расклад пасяджэнняў

Юрый Кобец правёў у эканамічным судзе Брэсцкай вобласці выязны прыём грамадзян

5 жніўня 2022  1197

4 жніўня намеснік Старшыні Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь, старшыня судовай калегіі па эканамічных справах Юрый Віктаравіч Кобец правёў у эканамічным судзе Брэсцкай вобласці выязны асабісты прыём грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, іх прадстаўнікоў і прадстаўнікоў юрыдычных асоб.

  

Тых, хто звярнуўся на прыём, цікавілі пытанні, звязаныя з прымяненнем заканадаўства аб банкруцтве, з выкананнем рашэнняў, вынесеных эканамічным судом, у дачыненні да замежных суб’ектаў.

Так, юрысконсульты сумеснага прадпрыемства «Брэстгазаапарат» цікавіліся магчымымі змяненнямі судовай практыкі, звязанымі з прыняццем Закона Рэспублікі Беларусь «Аб урэгуляванні неплацежаздольнасці». У прыватнасці, якія правы крэдытораў прадугледжаны праектам новага Закона, што рэгулюе працэдуры банкруцтва, як паўплывае на інтарэсы крэдытора прадугледжаны законапраектам адыход ад поўнага судовага суправаджэння і перамяшчэнне акцэнтаў па каардынацыі працэсаў банкруцтва ў бок выканаўчай улады.

Юрыст ААТ «Жабінкаўскі камбікормавы завод» звярнулася да Юрыя Кобеца з пытаннем аб аказанні садзейнічання ў рашэнні пытання па рэальным спагнанні на карысць прадпрыемства доўгу з контрагента, які знаходзіцца на тэрыторыі Украіны. У добраахвотным парадку даўжнік запазычанасць не пагасіў, а спробы прадпрыемства спагнаць суму належных грошай згодна з рашэннем Беларускай гандлёва-прамысловай палаты праз кампетэнтныя органы Украіны не прынеслі вынікаў.

Па выніках прыёму заяўнікі атрымалі кампетэнтныя адказы.

У чарговым выпуску

Маніторынг масавай інфармацыі