Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь

Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

+375 (17) 308-25-01

+375 (17) 215-06-00

220020, г. Мiнск, вул. Арлоўская, 76

Расклад пасяджэнняў

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка напярэдадні Дня народнага адзінства, які адзначаецца 17 верасня, уручыў дзяржаўныя ўзнагароды дзеячам розных сфер

13 верасня 2022  8905

13 верасня 2022 года напярэдадні Дня народнага адзінства, які адзначаецца 17 верасня, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды дзеячам розных сфер.

Звяртаючыся да ўдзельнікаў урачыстага мерапрыемства, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што яны шлі да сваіх заслужаных дзяржаўных узнагарод – ордэнаў, медалёў, ганаровых званняў, як часта бывае ў жыцці, праз узлёты і падзенні, праз цяжкасці і перашкоды, але заўсёды сумленна і годна. У кожнага за плячыма свая жыццёвая гісторыя і свой шлях.

"Усіх вас аб’ядноўвае адзін лёс – лёс нашай Беларусі, слаўны летапіс якой мы з вамі працягваем", – падкрэсліў Прэзідэнт.

Сярод узнагароджаных – Старшыня Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь Валянцін Алегавіч Сукала. Ён узнагароджаны ордэнам Айчыны III ступені.

Кіраўнік дзяржавы павіншаваў усіх з надыходзячым святам – Днём народнага адзінства – і пажадаў, каб заслужаныя ўзнагароды і званні сталі чарговай прыступкай да новых прафесійных і творчых перамог у іх жыцці.

 

Нагадаем, што Прэзідэнт Беларусі 9 верасня падпісаў Указ № 318 "Аб узнагароджанні".

Дзяржаўных узнагарод удастоены 160 прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці.

Ордэны, медалі і ганаровыя званні прысвоены за шматгадовую плённую працу, узорнае выкананне службовых абавязкаў, смеласць і рашучасць, праяўленыя пры выратаванні людзей у час пажару, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў і распрацоўку інавацыйнай прадукцыі, значны асабісты ўклад ва ўмацаванне судовай сістэмы, развіццё машынабудавання, нафтахімічнага комплексу, будаўніцтва, сельскай гаспадаркі і прамысловасці, сродкаў масавай інфармацыі, заслугі ў адукацыі, медыцыне, навуцы, культуры, мастацтве і спорце.

Па інфармацыі сайта https://president.gov.by

Фота БелТА

У чарговым выпуску

Маніторынг масавай інфармацыі