Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь
Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь
220020, г. Мiнск, вул. Арлоўская, 76
Кваліфікацыйная калегія праводзіць атэстацыі і ажыццяўляе дысцыплінарнае вядзенне ў адносінах да суддзяў Гродзенскага абласнога суда, эканамічнага суда Гродзенскай вобласці (акрамя старшынь, намеснікаў старшынь, членаў кваліфікацыйных калегій суддзяў указаных судоў); старшынь, намеснікаў старшынь і суддзяў раённых (гарадскіх) судоў Гродзенскай вобласці; ажыццяўляе іншыя паўнамоцтвы, прадугледжаныя заканадаўчымі актамі для кваліфікацыйных калегій суддзяў абласных (Мінскага гарадскога) судоў і эканамічных судоў абласцей (горада Мінска).
Кваліфікацыйная калегія суддзяў выбіраецца канферэнцыяй суддзяў Гродзенскага абласнога і эканамічнага суда Гродзенскай вобласці з ліку суддзяў указаных судоў, прадстаўнікоў дзяржаўных органаў, вучоных-юрыстаў, іншых спецыялістаў у галіне права тэрмінам на чатыры гады ў колькасці адзінаццаці чалавек.
Старшыні Гродзенскага абласнога суда, эканамічнага суда Гродзенскай вобласці і намеснікі старшынь гэтых судоў не могуць быць выбраны ў склад кваліфікацыйных калегій.
Старшыня кваліфікацыйнай калегіі суддзяў і яго намеснік выбіраюцца канферэнцыяй суддзяў Гродзенскага абласнога і эканамічнага суда Гродзенскай вобласці з ліку членаў гэтай калегіі.
Рэгламент кваліфікацыйнай калегіі прымаецца і змяняецца кваліфікацыйнай калегіяй суддзяў Гродзенскага абласнога і эканамічнага суда Гродзенскай вобласці.
Кваліфікацыйная калегія дае справаздачу органам, якія іх выбралі, не радзей як адзін раз у год, а таксама пасля заканчэння паўнамоцтваў.
Кваліфікацыйная калегія інфармуе аб выніках праведзеных ёю пасяджэнняў Рэспубліканскі савет суддзяў, Вышэйшую кваліфікацыйную калегію суддзяў Вярхоўнага Суда.
Старшыня кваліфікацыйнай калегіі
Карэцкі Юрый Міраслававіч - суддзя Гродзенскага абласнога суда
Намеснік старшыні кваліфікацыйнай калегіі
Даўгашэй Святлана Іванаўна – суддзя Гродзенскага абласнога суда
Члены кваліфікацыйнай калегіі
суддзі Гродзенскага абласнога суда:
Раманоўскі Валерый Яцэнтавіч
Малючок Людміла Аляксандраўна
Міхневіч Вячаслаў Расціслававіч
Рачынскі Мікалай Пятровіч
Собалеў Ігар Уладзіміравіч
суддзі эканамічнага суда Гродзенскай вобласці:
Кароль Эдуард Лявонцьевіч
Кадач Алег Міхайлавіч
Чабуранава Святлана Ягораўна – кандыдат юрыдычных навук, дацэнт, дэкан юрыдычнага факультэта ўстановы адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы».