Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь
Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь
220020, г. Мiнск, вул. Арлоўская, 76
Старшыня
![]() |
Шаўцоў Сяргей МіхайлавічНарадзіўся ў 1968 годзе ў в. Калыбаўка Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці. У 1989 г. скончыў «Ленінградскае вышэйшае ваенна-палітычнае вучылішча ППА імя Ю.У. Андропава», у 1996 годзе – Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «правазнаўства». З 1989 па 1992 гады служыў ва Узброеных Сілах СССР на афіцэрскіх пасадах; з 1992 па 2000 гады працаваў следчым, старшым следчым СУ УУС Гомельскага аблвыканкама; з 2000 года – суддзя суда Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці; у 2008 годзе прызначаны намеснікам старшыні гэтага суда; з 2010 года – суддзя Гомельскага абласнога суда. У лютым 2013 года прызначаны старшынёй Гомельскага абласнога суда. Мае першы кваліфікацыйны клас суддзі. |
Першы намеснік старшыні
![]() |
Бакуноў Мікалай МікалаевічНарадзіўся ў 1981 годзе ў г. Гомелі. У 2003 годзе скончыў установу адукацыі «Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны» па спецыяльнасці «правазнаўства». З красавіка 2003 года - стажор следчага, следчы пракуратуры Ельскага раёна; з 2003 па 2005 гады - следчы Мазырскай міжрайпракуратуры; з 2005 па 2008 гады - следчы, старшы следчы пракуратуры Чыгуначнага раёна г.Гомеля; з 2008 па 2012 гады - суддзя суда Жлобінскага раёна; з 2012 па 2016 гады - суддзя суда Чыгуначнага раёна г.Гомеля; з 2016 па 2021 гады - суддзя Гомельскага абласнога суда; з 2021 па 2022 гады - суддзя, старшыня суда Чыгуначнага раёна г.Гомеля. У верасні 2022 года назначаны першым намеснікам старшыні Гомельскага абласнога суда. Мае другі кваліфікацыйны клас суддзі. |
Намеснік старшыні, старшыня калегіі па крымінальных справах
![]() |
Маратаеў Мікалай ВалянцінавічНарадзіўся ў 1965 годзе ў г. Гомелі. У 1992 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «правазнаўства»; з красавіка 1992 года – стажор народнага суддзі народнага суда Чыгуначнага раёна г. Гомеля; з 1993 года - часова выконваў абавязкі народнага суддзі гэтага суда; з 1995 па 1998 гады – суддзя суда Чыгуначнага раёна г. Гомеля; з верасня 1998 года – суддзя Гомельскага абласнога суда. У красавіку 2016 года прызначаны намеснікам старшыні, старшынёй судовай калегіі па крымінальных справах Гомельскага абласнога суда. Мае першы кваліфікацыйны клас суддзі. |
Намеснік старшыні, старшыня калегіі па грамадзянскіх справах
![]() |
Надтачэй Марына УладзіміраўнаНарадзілася ў 1967 годзе ў г. Гомелі. У 1990 годзе скончыла Усесаюзны юрыдычны завочны інстытут. З 1984 па 1986 гады – справавод Чыгуначнага райвыканкама г. Гомеля; з красавіка 1986 года – інспектар аддзела сацыяльнага забеспячэння Чыгуначнага райвыканкама г. Гомеля; з 1987 па 1991 гады – юрысконсульт Савецкага райвыканкама г. Гомеля; з 1991 па 1998 гады працавала пракурорам аддзела пракуратуры Гомельскай вобласці, памочнікам пракурора, старшым памочнікам пракурора Навабеліцкага раёна г. Гомеля; са студзеня 1998 года – суддзя суда Навабеліцкага раёна г. Гомеля; з жніўня 2004 года – суддзя Гомельскага абласнога суда. У кастрычніку 2014 года прызначанына намеснікам старшыні, у ліпені 2015 года - намеснік старшыні, старшыня судовай калегіі па грамадзянскіх справах Гомельскага абласнога суда. Мае першы кваліфікацыйны клас суддзі. |