Апарат Гомельскага абласнога суда забяспечвае работу па ажыццяўленні правасуддзя, абагульненні судовай практыкі, аналізе судовай статыстыкі, сістэматызацыі заканадаўства, выкананні іншых функцый, а таксама ажыццяўляе меры па арганізацыйным забеспячэнні дзейнасці суда.
Апарат Гомельскага абласнога суда складаецца з шасці структурных падраздзяленняў:
1. Аддзел арганізацыйнага забеспячэння судовай дзейнасці
Башылаў Аляксандр Анатольевіч |
Начальнік аддзела арганізацыйнага забеспячэння судовай дзейнасці |
У склад аддзела ўваходзяць:
- сектар па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб;
- сектар арганізацыі судовага нагляду;
- сектар па крымінальных справах;
- сектар па грамадзянскіх справах;
- канцылярыя.
Асноўныя задачы аддзела:
- ажыццяўленне арганізацыйных мер па забеспячэнні дзейнасці Гомельскага абласнога суда і раённых судоў Гомельскай вобласці, удасканаленне і павышэнне ўзроўню гэтай работы;
- арганізацыя вядзення справаводства суда і аказанне метадычнай дапамогі раённым судам па пытаннях справаводства;
- каардынацыя мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні сумесна са структурнымі падраздзяленнямі Гомельскага абласнога суда нарад, семінараў і іншых мерапрыемстваў;
- улік і кантроль справаводства па крымінальных, грамадзянскіх і адміністрацыйных справах нагляднай інстанцыі, распрацоўка і ажыццяўленне мерапрыемстваў, накіраваных на ўдасканаленне дзейнасці суда па арганізацыйным забеспячэнні дзейнасці Прэзідыума;
- арганізацыя работы па прыёме грамадзян, разгляд заяў і зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб, прыняцце мер па ўдасканаленні гэтай працы як у апараце абласнога суда, так і ў раённых судах вобласці;
- арганізацыйнае забеспячэнне работы судовай калегіі па грамадзянскіх справах Гомельскага абласнога суда, арганізацыя і вядзенне справаводства па грамадзянскіх справах у судзе першай інстанцыі і апеляцыйнай інстанцыі;
- арганізацыйнае забеспячэнне праходжання крымінальных спраў у першай і апеляцыйнай інстанцыі і спраў па скаргах (пратэстах) на пастановы па справах аб адміністрацыйных правапарушэннях, якія не ўступілі ў законную сілу;
- ажыццяўленне першаснай апрацоўкі карэспандэнцыі, рэгістрацыі ўліку ўваходнай і выходнай карэспандэнцыі з выкарыстаннем камп’ютарнай рэгістрацыі ў электроннай аўтаматызаванай сістэме і метадычнае кіраўніцтва работай з дакументамі, а таксама метадычная дапамога структурным падраздзяленням Гомельскага абласнога суда, раённым судам вобласці ў рабоце з дакументамі ў адпаведнасці з Інструкцыяй па справаводстве;
- устанаўленне і развіццё сувязей са сродкамі масавай інфармацыі дзеля забеспячэння даступнасці правасуддзя.
2. Аддзел кадраў і дзяржаўнай службы
Здаравец Валянціна Васільеўна |
Начальнік аддзела кадраў і дзяржаўнай службы |
Асноўныя задачы аддзела:
- ажыццяўленне мерапрыемстваў, накіраваных на ўдасканаленне дзейнасці суда па кадравым забеспячэнні Гомельскага абласнога суда, раённых судоў вобласці;
- забеспячэнне судоў Гомельскай вобласці неабходнай колькасцю кадраў патрэбных прафесій, спецыяльнасцей і кваліфікацыі;
- ажыццяўленне эфектыўнага падбору, расстаноўкі і рэалізацыі працоўнага патэнцыялу кадраў у адпаведнасці з іх прафесійнымі, дзелавымі і маральнымі якасцямі;
- фарміраванне рэзерву кадраў на пасады суддзяў раённых судоў Гомельскай вобласці, работнікаў Гомельскага абласнога суда;
- арганізацыя і правядзенне падрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі кадраў.
3. Аддзел статыстыкі і аналізу судовай практыкі
Варшук Юлія Уладзіміраўна |
Начальнік аддзела статыстыкі і аналізу судовай практыкі |
Асноўныя задачы аддзела:
- збор, апрацоўка і аналіз статыстычнай інфармацыі аб дзейнасці Гомельскага абласнога суда і раённых судоў Гомельскай вобласці па ажыццяўленні правасуддзя;
- аналіз і абагульненне судовай практыкі па крымінальных, грамадзянскіх і справах аб адміністрацыйных правапарушэннях;
- удасканаленне дзейнасці суда па пытаннях вядзення статыстыкі і аналізу судовай практыкі.
- сістэматызацыя заканадаўства Рэспублікі Беларусь для выкарыстання ў рабоце спецыялістамі апарату і суддзямі Гомельскага абласнога суда.
4. Аддзел інвестыцый, дзяржаўных закупак і матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння
Карнушэнка Наталля Ягораўна |
Начальнік аддзела інвестыцый, дзяржаўных закупак і матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння |
У склад аддзела ўваходзіць група эксплуатацыі, рамонту і матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння.
Асноўныя задачы аддзела:
- матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне Гомельскага абласнога суда і раённых судоў Гомельскай вобласці;
- арганізацыя тэхнічнага абслугоўвання, будаўніцтва, рэканструкцыі, рамонту будынкаў, збудаванняў, іх інжынерных сістэм, прылеглых тэрыторый Гомельскага абласнога суда і раённых судоў Гомельскай вобласці;
- падрыхтоўка заключэння дагавораў з пастаўшчыкамі, узгадненне ўмоў і тэрмінаў паставак, вывучэнне магчымасці і мэтазгоднасці ўстанаўлення прамых доўгатэрміновых гаспадарчых сувязей па пастаўках матэрыяльна-тэхнічных рэсурсаў;
- вывучэнне аператыўнай маркетынгавай інфармацыі і рэкламных матэрыялаў з мэтай выяўлення магчымасці набыцця матэрыяльна-тэхнічных рэсурсаў;
- забеспячэнне дастаўкі матэрыяльных рэсурсаў у адпаведнасці з прадугледжанымі ў дагаворах тэрмінамі, кантроль іх колькасці, якасці і камплектнасці і захаванне на складзе абласнога суда;
- падрыхтоўка прэтэнзіі да пастаўшчыкоў пры парушэнні імі дагаворных абавязацельстваў, кантроль за складаннем разлікаў па гэтых прэтэнзіях, узгадненне з пастаўшчыкамі змяненняў умоў заключаных дагавораў.
5. Аддзел фінансавання, бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці
Маёрава Ірына Міхайлаўна |
Начальнік аддзела фінансавання, бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці |
Асноўныя задачы аддзела:
- планаванне выдаткаў бюджэту, неабходных для выканання ўскладзеных на аддзел функцый, ажыццяўлення праграм і мерапрыемстваў, якія праводзяцца за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту;
- налічэнне і выплата заработнай платы і іншых выплат работнікам Гомельскага абласнога суда і раённых судоў Гомельскай вобласці;
- арганізацыя і вядзенне бухгалтарскага (бюджэтнага), падатковага, статыстычнага ўліку фінансавай і гаспадарчай дзейнасці.
6. Аддзяленне праграмна-інфармацыйнага забеспячэння
Даніленка Сяргей Іосіфавіч |
Начальнік аддзялення праграмна-інфармацыйнага забеспячэння |
Асноўныя задачы аддзялення:
- забеспячэнне належнага і эфектыўнага функцыянавання аперацыйных сістэм, прыкладнога праграмнага забеспячэння, лакальнай і карпаратыўнай сеткі перадачы даных, электронных каналаў сувязі, сродкаў электроннага дакументаабароту, відэаканферэнцсувязі, сродкаў аўдыя- і відэафіксацыі, аўтаматызаваных рабочых месцаў і інфармацыйных сістэм Гомельскага абласнога суда;
- падтрыманне ў актуальным стане баз даных інфармацыйна-пошукавых сістэм.