Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь

Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

+375 (17) 308-25-01

+375 (17) 215-06-00

220020, г. Мiнск, вул. Арлоўская, 76

Расклад пасяджэнняў

У сувязі з пагрозай жыццю і здароўю людзей суд прыпыніў (забараніў) дзейнасць па эксплуатацыі цеплаўстановак у г. Гродна

21 сакавіка 2022  463

Эканамічны суд Гродзенскай вобласці разгледзеў у судовым пасяджэнні заяву, якая паступіла з дзяржаўнай установы г. Мінска «Дзяржаўны энергетычны і газавы нагляд» (заяўнік) да ТАА «Б» (Гродзенскі раён) (зацікаўленая асоба).

Заяўнік патрабаваў прыпыніць (забараніць) эксплуатацыю цеплаўстановак цэхаў і вытворчых участкаў на аб’екце зацікаўленай асобы, паколькі ў выніку правядзення абследавання па ацэнцы тэхнічнага стану і арганізацыі эксплуатацыі электра- і цеплаўстановак вытворчых аб’ектаў ТАА «Б» было высветлена, што ТАА «Б» у парушэнне патрабаванняў дзеючага заканадаўства не зрабіла допуск у эксплуатацыю сістэмы цеплазабеспячэння вытворча-складскога памяшкання, кацёл у кацельнай быў пастаўлены з парушэннямі, што стварае пагрозу прычынення шкоды жыццю і здароўю людзей, навакольнаму асяроддзю.

Заяўнік накіраваў ТАА «Б» прапанову аб прыпыненні вытворчай дзейнасці, аднак ТАА «Б» палічыла рашэнне Дзяржэнерганагляду аб забароне дзейнасці немэтазгодным, ліквідаваўшы толькі частку названых недахопаў.

Асобныя парушэнні, якія і паслужылі прычынай выдачы прапановы аб прыпыненні дзейнасці суб’екта, ТАА «Б» канчаткова не ліквідавала. Пры гэтым акт агляду паказаў, што пастаўлены без праектнага рашэння кацёл і недапушчаная ў эксплуатацыю ва ўстаноўленым парадку сістэма ацяплення можа прычыніць шкоду жыццю і здароўю людзей.

Для прымусу ліквідацыі ўсіх выяўленых недахопаў заяўнік звярнуўся ў суд.

Ацаніўшы довады прадстаўнікоў асоб, якія ўдзельнічаюць у справе, даследаваўшы наяўныя ў справе доказы, прымаючы пад увагу канкрэтныя абставіны справы і палажэнні Інструкцыі аб парадку ажыццяўлення органам дзяржаўнага энергетычнага і газавага нагляду мерапрыемстваў тэхнічнага (тэхналагічнага, праверачнага) характару, зацверджанай пастановай Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь ад 28.06.2019 № 24, суд прыйшоў да вываду аб неабходнасці задавальнення патрабавання заяўніка.

Дзейнасць па эксплуатацыі цеплаўстановак у будынку, прыналежным ТАА «Б», суд прыпыніў (забараніў) на тэрмін – да ліквідацыі парушэнняў.

Рашэнне ўступіла ў законную сілу і ў вышэйстаячыя інстанцыі не абскарджвалася.

У чарговым выпуску

Маніторынг масавай інфармацыі