Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь
Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь
220020, г. Мiнск, вул. Арлоўская, 76
10 чэрвеня 2021 года эканамічны суд горада Мінска разгледзеў справу аб адміністрацыйным правапарушэнні, якая паступіла з інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па г. Мінску, па артыкуле 13.12 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях (далей – КаАП) у дачыненні да індывідуальнага прадпрымальніка «С».
Згодна з матэрыяламі справы індывідуальны прадпрымальнік «С» у перыяд з 10 мая 2019 года па 14 верасня 2020 года набываў і рэалізоўваў у Рэспубліцы Беларусь пры дапамозе розных інтэрнэт-рэсурсаў тавары – новыя мабільныя тэлефоны Apple Iphone на агульную суму 473 752,92 бел. руб. без наяўнасці дакументаў, што пацвярджаюць набыццё (паступленне) дадзеных тавараў.
У судовым пасяджэнні прадстаўнік асобы, у дачыненні да якой вядзецца адміністрацыйны працэс, парушэнне прызнаў.
Адказнасць за дадзенае правапарушэнне прадугледжана артыкулам 13.12 КаАП.
Пры вызначэнні памеру адказнасці суд улічваў характар і абставіны здзяйснення адміністрацыйнага правапарушэння, а таксама чыстасардэчнае раскаянне індывідуальнага прадпрымальніка «С», яго асобу і маёмаснае становішча.
Эканамічным судом горада Мінска вынесены пастановы ў дачыненні да суб’екта гаспадарання аб накладанні адміністрацыйнага спагнання ў выглядзе штрафу ў памеры 5 % ад сумы выручкі, атрыманай ад рэалізацыі тавараў, што склала 23 687,65 бел. руб.
Пастанова аб накладанні адміністрацыйнага спагнання не абскарджвалася і ўступіла ў законную сілу 22 чэрвеня 2021 года.