Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь

Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

+375 (17) 308-25-01

+375 (17) 215-06-00

220020, г. Мiнск, вул. Арлоўская, 76

Расклад пасяджэнняў

У дачыненні да Гомельскага камунальнага аптова-рознічнага ўнітарнага прадпрыемства «Аблгандальсаюз» уведзена працэдура санацыі

21 мая 2021  1203

Вызначэннем эканамічнага суда Гомельскай вобласці ад 22 верасня 2017 года ў дачыненні да ГКАРУП «Аблгандальсаюз» узбуджана вядзенне па справе аб эканамічнай неплацежаздольнасці (банкруцтве) і ў мэтах завяршэння дасудовага аздараўлення ўстаноўлены абаронны перыяд.

Даведачна: ГКАРУП «Аблгандальсаюз» створана ў снежні 1999 года і з’яўляецца дзяржаўным прадпрыемствам. Асноўнымі відамі дзейнасці з’яўляюцца: здача ў арэнду нерухомай маёмасці, вытворчасць безалкагольных напіткаў. Колькасць работнікаў складае 58 чалавек.

За час абароннага перыяду скарацілася крэдыторская запазычанасць, рэалізавана маёмасць, што не выкарыстоўвалася, здадзена ў арэнду нерухомая маёмасць, адноўлена функцыянаванне вытворчага ўчастка па здабычы і разліве пітной негазіраванай вады.

Па выніках абароннага перыяду вызначэннем ад 21 снежня 2020 года суд адкрыў у дачыненні да прадпрыемства конкурснае вядзенне, падчас якога кіраўніком быў распрацаваны план санацыі ГКАРУП «Аблгандальсаюз».

У судовым пасяджэнні 14 красавіка 2021 года кіраўнік прасіў увесці ў дачыненні да ГКАРУП «Аблгандальсаюз» працэдуру санацыі, матывуючы тым, што, зыходзячы з аналізу гаспадарчай (эканамічнай) дзейнасці і фінансавага становішча даўжніка, маецца рэальная магчымасць аднаўлення яго плацежаздольнасці.

Кіраўніком сфарміраваны рэестр патрабаванняў крэдытораў ГКАРУП «Аблгандальсаюз», згодна з якім адсутнічае запазычанасць па выплаце шкоды, прычыненай жыццю і здароўю; заработнай плаце; падатках; па абавязацельствах, забяспечаных закладам (першая – чацвёртая чарга). Усе заяўленыя патрабаванні ўнесены ў пятую чаргу (разлікі з іншымі крэдыторамі).

Кіраўніком у плане санацыі прадстаўлены шэраг мерапрыемстваў па аднаўленні плацежаздольнасці ГКАРУП «Аблгандальсаюз», забеспячэнні разлікаў з крэдыторамі і павышэнні эфектыўнасці дзейнасці прадпрыемства.

Сходам крэдытораў прынята рашэнне аб зацвярджэнні плана санацыі.

Аналагічнай пазіцыі аб увядзенні санацыі прытрымліваўся Гомельскі аблвыканкам, які звярнуўся ў суд з адпаведным хадайніцтвам.

Разгледзеўшы справаздачу кіраўніка, план санацыі даўжніка, а таксама з улікам сацыяльнай значнасці прадпрыемства і наяўнасці рэальнай магчымасці для аднаўлення яго плацежаздольнасці, суд 14 красавіка 2021 года вынес рашэнне аб прызнанні ГКАРУП «Аблгандальсаюз» эканамічна неплацежаздольным і ўвядзенні ў дачыненні да яго санацыі тэрмінам да 14 красавіка 2022 года.

Рашэнне суда не абскарджана і ўступіла ў законную сілу.

У чарговым выпуску

Маніторынг масавай інфармацыі