Верховный Суд
Республики Беларусь
Интернет-портал судов общей юрисдикции Республики Беларусь
220020, г. Минск, ул. Орловская, 76
Старшыня журы, Першы намеснік Старшыні Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь Валерый Леанідавіч Калінковіч:
“Цяпер я з упэўненасцю магу сказаць, што пятнаццатая Беларуская студэнцкая юрыдычная Алімпіяда завяршылася! Якія б ні былі вынікі, як бы ні размеркаваліся месцы, кожны выступіў годна і паказаў сваю крапатлівую працу. Вы – залаты фонд нашага юрыдычнага студэнцтва. Хочацца таксама выказаць падзяку аргкамітэту Алімпіяды за камфортныя ўмовы для ўдзельнікаў і журы”.
Усе пераможцы Алімпіяды былі адзначаны дыпломамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, узнагароджаны каштоўнымі прызамі, а таксама прадстаўлены на ўключэнне ў Спецыяльны фонд Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў.
У спецыялізаваным конкурсе па медыяцыі перамаглі:
1 месца – Авангард Феміды (Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт);
2 месца – Academius (Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь);
3 месца – Купалаўцы (Гродненскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы).
Таксама была адзначана каманда – Ultima ratio (Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт).
У спецыялізаваным конкурсе Беларускай натарыяльнай палаты перамаглі:
1 месца – Academius (Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь);
2 месца – Vivere militare est (БІП-Інстытут правазнаўства);
3 месца – Купалаўцы (Гродненскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы).
У індывідуальным заліку Алімпіяды – 2019 месцы размеркаваліся наступным чынам:
1 месца – Паторская Алена Мікалаеўна (Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт);
2 месца – Слінько Кацярына Сергееўна (Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь);
2 месца – Базыльчык Данііл Аляксеевіч (Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт);
3 месца – Белько Мікіта Дзмітрыевіч (Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт);
3 месца – Лукашук Яўген Ўладзіміравіч (Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыскі Скарыны);
3 месца – Пратасевіч Іван Ігаравіч (Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь);
У камандным заліку Алімпіяды – 2019 пераможцамі сталі:
1 месца – Авангард Феміды (Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт);
2 месца – Lynces justae (Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыскі Скарыны);
2 месца – Купалаўцы (Гродненскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы);
3 месца – Ultima ratio (Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт);
3 месца – Academius (Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь).
Матэрыял і фота з сайта юрыдычнага факультэта БДУ