Часопіс «Судовы веснік» – афіцыйнае выданне Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь.
Заснавальнік – Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь.
Выдаецца з 1992 года на рускай, беларускай мовах. Выходзіць адзін раз у квартал. Аб’ём часопіса – 80 старонак.
У часопісе публікуюцца:
• пастановы Пленума Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь, якія растлумачваюць парадак прымянення прававых норм, і каментарыі да пастаноў;
• судовыя пастановы Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь;
• касацыйная, апеляцыйная і наглядная практыка судоў абласнога звяна;
• агляды судовай практыкі;
• матэрыялы аб вопыце работы суддзяў і судоў рэспублікі;
• аналітычныя артыкулы па пытаннях правапрымянення і дыскусійныя матэрыялы, у якіх ёсць прапановы па ўдасканаленні заканадаўства.
Рашэннем калегіі Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь часопіс уключаны ў Пералік навуковых выданняў Рэспублікі Беларусь для апублікавання вынікаў дысертацыйных даследаванняў па юрыдычных навуках.
Галоўны рэдактар – Кісялёва Вольга Уладзіміраўна.
Выданне ўключана ў Рэспубліканскі каталог падпісных выданняў.
Аформіць падпіску можна ў любым паштовым аддзяленні рэспублікі, а таксама ў магазінах і кіёсках «Белсаюздруку».
Падпісныя індэксы:
для індывідуальных падпісчыкаў – 74989;
для прадпрыемстваў, арганізацый – 749892.
У розніцу часопіс можна набыць у наступных аб’ектах гандлю:
• магазіне «Глобус» (г. Мінск, вул. Валадарскага, 16);
• магазіне № 13 (г. Мінск, станцыя метро «Плошча Перамогі»);
• іншых кіёсках «Белсаюздрук» рэспублікі.
Удакладніць інфармацыю аб наяўнасці канкрэтных нумароў часопіса ў гандлёвых аб’ектах «Белсаюздруку» можна па тэлефоне: (017) 327-63-27.