Афіцыйныя друкаваныя выданні

Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь

Архiў нумароў

Падпіска на перыядычныя выданні Вярхоўнага Суда

Падпіску на першае паўгоддзе 2023 г. (студзень-чэрвень) на перыядычныя друкаваныя выданні Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь можна аформіць да 27 снежня 2022 г.

Інфармацыя пра кошт падпіскі на афіцыйнае выданне «Судовы веснiк» прадстаўлена тут.

Для афармлення ведамаснай падпіскі на ліпень-снежань на часопіс «Судовы веснiк» (два нумара за паўгоддзе) можна спампаваць бланк паведамлення.

Інфармацыя пра кошт падпіскі на інфармацыйна-аналітычны часопіс для практыкуючых юрыстаў «Судебный вестник Плюс: экономическое правосудие» прадстаўлена тут.   

Для афармлення ведамаснай падпіскі на ліпень-снежань на часопіс «Судебный вестник Плюс: экономическое правосудие» (шэсць нумароў за паўгоддзе) можна спампаваць бланк паведамлення.

Спосабы афармлення падпіскі:
•  непасрэдна ў любым паштовым аддзяленні рэспублікі, у тым ліку з дапамогай плацежна-даведкавых тэрміналаў;
•  пры дапамозе сістэмы «Інтэрнэт-падпіска» РУП «Белпошта»: для фізічных асоб – да 27 снежня, для юрыдычных асоб – да 22 снежня;
•  для арганізацый – шляхам безнаяўнай аплаты па прыкладзеных вышэй бланках заказу (да 22 снежня).
Рэдакцыйная падпіска не ажыццяўляецца.

Пасля 27 снежня 2022 г. аформіць падпіску можна будзе толькі з лютаўскага нумара часопіса «Судебный вестник Плюс: экономическое правосудие» і з нумара за другі квартал 2023 г. часопіса «Судовы веснiк».   

Падпісчыкі абодвух выданняў Вярхоўнага Суда атрымаюць доступ да электроннай бібліятэкі, дзе прадстаўлены не толькі выпускі часопісаў за гэты і папярэднія гады, але і дадатковыя матэрыялы, якія не размяшчаліся ў друкаваных версіях.