Чарамісін Павел Георгіевіч |
начальнік упраўлення інфарматызацыі і інфармацыйнай бяспекі Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь |
Упраўленне інфарматызацыі і інфармацыйнай бяспекі з’яўляецца самастойным структурным падраздзяленнем апарату Вярхоўнага Суда. Агульнае кіраўніцтва дзейнасцю ўпраўлення ажыццяўляе Старшыня Вярхоўнага Суда.
Асноўныя задачы і функцыі ўпраўлення
- Развіццё адзінай інфармацыйнай прасторы сістэмы судоў агульнай юрысдыкцыі і яе інтэграцыя ў інфармацыйна-камунікацыйную прастору Рэспублікі Беларусь.
- Аўтаматызацыя дзейнасці судоў агульнай юрысдыкцыі, якая адпавядае сучасным інфармацыйна-камунікацыйным тэхналогіям і стратэгічным задачам інфарматызацыі.
- Арганізацыйна-метадычнае і інфармацыйнае суправаджэнне аўтаматызацыі дзейнасці судоў агульнай юрысдыкцыі
- Развіццё і ўкараненне элементаў электроннага судаводства ў сістэму судоў агульнай юрысдыкцыі з мэтай павышэння якасці, забеспячэння высокага ўзроўню адкрытасці і даступнасці правасуддзя для грамадзян, арганізацый і суб'ектаў гаспадарання.
- Забеспячэнне інфармацыйнай бяспекі і тэхнічнай абароны дзяржаўных сакрэтаў і службовай інфармацыі сістэмы судоў агульнай юрысдыкцыі.
- Укараненне электронных сэрвісаў, якія адпавядаюць сучасным тэхналогіям і стратэгічным задачам інфарматызацыі судоў агульнай юрысдыкцыі.
- Арганізацыя тэхнічных мерапрыемстваў па забеспячэнні доступу судоў агульнай юрысдыкцыі да інфармацыйна-даведачных сістэм іншых дзяржаўных органаў і інтэграцыі з іх базамі даных.
- Арганізацыя доступу ў сетку інтэрнэт, ажыццяўленне кантролю за належным яе выкарыстаннем.
- Забеспячэнне бесперабойнага функцыянавання камп'ютарнай тэхнікі, актыўнага сецявога і камутацыйнага абсталявання лакальнай вылічальнай сеткі, унутранай і знешняй электроннай пошты Вярхоўнага Суда.
- Тэсціраванне, укараненне і суправаджэнне праграмнага забеспячэння, прызначанага для вядзення судаводства, справаводства, фарміравання статыстычнай справаздачнасці, кіравання кадрамі, інфармацыйна-даведачнага забеспячэння сістэмы судоў агульнай юрысдыкцыі.
- Тэхнічнае суправаджэнне і развіццё афіцыйнага інтэрнэт-партала Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь.
- Забеспячэнне бесперабойнага функцыянавання сістэмы аўдыя-, відэазапісу судовых працэсаў і сеансаў відэаканферэнцсувязі ў сістэме судоў агульнай юрысдыкцыі.
- Забеспячэнне інфармацыйнай бяспекі лакальнай вылічальнай сеткі, тэхнічнай абароны дзяржаўных сакрэтаў і службовай інфармацыі Вярхоўнага Суда.