Хмельчанка Таццяна Уладзіміраўна |
начальнік упраўлення фінансава-эканамічнага планавання, уліку і кантролю Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь |
Упраўленне фінансава-эканамічнага планавання, уліку і кантролю з'яўляецца самастойным структурным падраздзяленнем апарату Вярхоўнага Суда.
У сваёй дзейнасці ўпраўленне падпарадкоўваецца непасрэдна Старшыні Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь.
Асноўныя задачы:
- фарміраванне поўнай і дакладнай інфармацыі аб фінансавай дзейнасці Вярхоўнага Суда і яго маёмасным становішчы;
- вызначэнне аб'ёму грашовых сродкаў рэспубліканскага бюджэту і сродкаў ад прымусовага збору, прадугледжаных на ўтрыманне органаў судовай улады, неабходных для выканання функцый апарату Вярхоўнага Суда, судоў агульнай юрысдыкцыі;
- мэтавае планаванне і фінансавае суправаджэнне рэалізацыі мерапрыемстваў Дзяржаўных праграм;
- забеспячэнне правільнай арганізацыі і вядзення бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці ў Вярхоўным Судзе ў мэтах сістэматычнага кантролю за выкананнем каштарысаў выдаткаў, станам разлікаў з арганізацыямі і фізічнымі асобамі, захаванасцю грашовых сродкаў і матэрыяльных каштоўнасцей;
- мэтавае расходаванне сродкаў у межах каштарысных прызначэнняў па адпаведных кодах эканамічнай класіфікацыі выдаткаў рэспубліканскага бюджэту пры строгім выкананні фінансава-бюджэтнай дысцыпліны і максімальнай эканоміі матэрыяльных каштоўнасцей і грашовых сродкаў;
- падрыхтоўка фінансава-эканамічных абгрунтаванняў да праектаў нарматыўных прававых актаў, якія тычацца фінансавага забеспячэння дзейнасці органаў судовай улады;
- ажыццяўленне ў сістэме судоў агульнай юрысдыкцыі метадычнага кіраўніцтва і забеспячэння адзінай практыкі прымянення заканадаўства па пытаннях уліку, справаздачнасці і фінансавага планавання;
- забеспячэнне ведамаснага кантролю за адпаведнасцю патрабаванням заканадаўства фінансава-гаспадарчай дзейнасці, якая ажыццяўляецца абласнымі (Мінскім гарадскім) судамі, эканамічнымі судамі абласцей (горада Мінска).