Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь
Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь
220020, г. Мiнск, вул. Арлоўская, 76
![]() |
Намеснік старшыні, старшыня судовай калегіі па эканамічных справах Вярхоўнага Суда Рэспублікі БеларусьНарадзіўся ў 1970 годзе ў вёсцы Жмураўцы Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці. У 1991 годзе скончыў Днепрапятроўскае вышэйшае зенітнае ракетнае каманднае вучылішча войскаў супрацьпаветранай абароны, пасля гэтага служыў ва Узброеных Сілах на афіцэрскіх пасадах. З 1995 года – дазнавацель аддзялення дазнання і вышуку ваеннаслужачых камендатуры Лідскага гарнізона. З 1996 года – начальнік юрыдычнай службы вайсковай часткі ў г.Лідзе. У 1997 годзе скончыў БДУ па спецыяльнасці “правазнаўства”. З кастрычніка 1997 года па лістапад 2001 года – суддзя суда г.Барысава. З лістапада 2001 года па кастрычнік 2002 года – намеснік старшыні суда г.Барысава. З кастрычніка 2002 года па сакавік 2007 года – суддзя і намеснік старшыні суда Барысаўскага раёна і г.Барысава. З сакавіка 2007 па кастрычнік 2009 года – суддзя і старшыня суда Барысаўскага раёна. З кастрычніка 2009 года па снежань 2010 – суддзя Мінскага абласнога суда. Са снежня 2010 года па ліпень 2015 года – намеснік старшыні Мінскага абласнога суда. З ліпеня 2015 года па сакавік 2018 года – суддзя і старшыня эканамічнага суда г.Мінска. У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №102 ад 5 сакавіка 2018 года Юрый Віктаравіч Кобец вызвалены ад пасады старшыні і суддзі эканамічнага суда г.Мінска і прызначаны суддзёй і намеснікам Старшыні Вярхоўнага Суда. Мае вышэйшы кваліфікацыйны клас суддзі. |