Апарат Мінскага гарадскога суда забяспечвае работу па ажыццяўленні правасуддзя, абагульненні судовай практыкі, аналізе судовай статыстыкі, сістэматызацыі заканадаўства, выкананні іншых функцый, а таксама ажыццяўляе меры па арганізацыйным забеспячэнні дзейнасці суда.
Апарат Мінскага гарадскога суда складаецца з шасці структурных падраздзяленняў:
1. Аддзел арганізацыйнага забеспячэння судовай дзейнасці
Ярмоліч Вераніка Аляксандраўна |
Начальнік аддзела арганізацыйнага забеспячэння судовай дзейнасці |
У склад аддзела ўваходзяць:
- сектар па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб;
- сектар арганізацыі судовага нагляду;
- сектар па крымінальных справах;
- сектар па грамадзянскіх справах;
- канцылярыя;
- сакратары судовага пасяджэння.
- Асноўныя задачы аддзела:
- ажыццяўленне мерапрыемстваў, накіраваных на ўдасканаленне арганізацыі работы Мінскага гарадскога суда і раённых судоў г. Мінска;
- улік руху спраў і матэрыялаў, вынікаў іх разгляду, сістэматызацыя судовых пастаноў (іншых дакументаў) па справах і матэрыялах, разгледжаных у судовых калегіях і па першай інстанцыі, у тым ліку вядзенне аўтаматызаваных інфармацыйных сістэм;
- арганізацыя справаводства ў Мінскім гарадскім судзе і раённых судах г. Мінска;
- узаемадзеянне з работнікамі структурных падраздзяленняў Мінскага гарадскога суда, раённых судоў г. Мінска, прадстаўнікамі іншых дзяржаўных органаў, юрыдычных асоб і грамадзян па пытаннях арганізацыі дзейнасці судоў;
- разгляд у межах кампетэнцыі ў парадку, устаноўленым заканадаўствам, зваротаў (прапаноў, заяў, скарг) грамадзян і юрыдычных асоб;
- забеспячэнне напаўнення інфармацыйных сістэм Мінскага гарадскога суда і раённых судоў г. Мінска дакладнымі звесткамі аб іх дзейнасці;
- ажыццяўленне першаснай апрацоўкі карэспандэнцыі, рэгістрацыі ўліку ўваходнай і выходнай карэспандэнцыі з выкарыстаннем камп’ютарнай рэгістрацыі ў электроннай аўтаматызаванай сістэме і метадычнае кіраўніцтва работай з дакументамі.
2. Аддзел кадраў і дзяржаўнай службы
Самусева Вольга Валянцінаўна |
Начальнік аддзела кадраў і дзяржаўнай службы |
Асноўныя задачы аддзела:
- рэалізацыя дзяржаўнай кадравай палітыкі, накіраванай на камплектаванне Мінскага гарадскога суда і раённых судоў г. Мінска кваліфікаванымі спецыялістамі, іх атэстацыя;
- фарміраванне рэзерву кадраў на пасады суддзяў раённых судоў г. Мінска, работнікаў Мінскага гарадскога суда;
- арганізацыя работы па павышэнні кваліфікацыі супрацоўнікаў Мінскага гарадскога суда і раённых судоў г. Мінска;
- падбор і расстаноўка кадраў з улікам іх прафесійных і маральна-псіхалагічных якасцей;
- арганізацыйнае забеспячэнне дзейнасці кваліфікацыйнай калегіі суддзяў Мінскага гарадскога суда і эканамічнага суда г. Мінска.
3. Аддзел статыстыкі і аналізу судовай практыкі
Волк Надзея Аляксееўна |
Начальнік аддзела статыстыкі і аналізу судовай практыкі
|
Асноўныя задачы аддзела:
- збор, апрацоўка і аналіз статыстычнай інфармацыі аб дзейнасці Мінскага гарадскога суда і раённых судоў г. Мінска па ажыццяўленні правасуддзя;
- вывучэнне і абагульненне судовай практыкі па крымінальных, грамадзянскіх справах і справах аб адміністрацыйных правапарушэннях;
- распрацоўка і правядзенне мерапрыемстваў, накіраваных на ўдасканаленне дзейнасці Мінскага гарадскога суда і раённых судоў г. Мінска па вядзенні судовай статыстыкі, арганізацыі аналітычнай работы.
4. Аддзел інвестыцый, дзяржаўных закупак і матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння
Верамейчык Міхаіл Міхайлавіч |
Начальнік аддзела інвестыцый, дзяржаўных закупак і матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння |
У склад аддзела ўваходзіць група эксплуатацыі, рамонту і матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння.
Асноўныя задачы аддзела:
- матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне Мінскага гарадскога суда і раённых судоў г. Мінска;
- арганізацыя тэхнічнага абслугоўвання і эксплуатацыі будынкаў раённых судоў г. Мінска;
- арганізацыя пытанняў, звязаных з капітальным будаўніцтвам, рэканструкцыяй і рамонтам будынкаў раённых судоў г. Мінска, у тым ліку па аб'ектах капітальнага будаўніцтва, якія падлягаюць уводу па Дзяржаўнай інвестыцыйнай праграме.
5. Аддзел фінансавання, бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці
Лузгіна Алена Альбертаўна |
Начальнік аддзела фінансавання, бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці |
Асноўныя задачы аддзела:
- арганізацыя фінансавай дзейнасці Мінскага гарадскога суда, раённых судоў г. Мінска, накіраваная на захаванасць і эфектыўнасць выкарыстання асноўных фондаў і абаротных сродкаў;
- ажыццяўленне работы па эканамічным планаванні, накіраваным на арганізацыю рацыянальнай гаспадарчай дзейнасці Мінскага гарадскога суда;
- арганізацыя працы і заработнай платы, рацыянальнага выкарыстання і правільнага расходавання фонду аплаты працы.
6. Аддзяленне праграмна-інфармацыйнага забеспячэння
Саломенцаў Аляксандр Дзмітрыевіч |
Начальнік аддзялення праграмна-інфармацыйнага забеспячэння |
Асноўныя задачы аддзялення:
- забеспячэнне бесперабойнага функцыянавання камп’ютарнай тэхнікі, актыўнага сеткавага і камутацыйнага абсталявання лакальнай вылічальнай сеткі, знешняй электроннай пошты Мінскага гарадскога суда і раённых судоў г. Мінска;
- забеспячэнне работы з электроннымі праграмамі ўзаемадзеяння з дзяржаўнымі органамі і ведамаснымі электроннымі праграмамі;
- забеспячэнне інфармацыйнай бяспекі лакальнай вылічальнай сеткі, тэхнічнай абароны службовай інфармацыі Мінскага гарадскога суда і раённых судоў г. Мінска.