Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь
Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь
220020, г. Мiнск, вул. Арлоўская, 76
Глава 18 Кодэкса аб судовым ладзе і статусе суддзяў
Рэспубліканскі савет суддзяў з’яўляецца органам судзейскай супольнасці, які ажыццяўляе ў перыяд паміж з’ездамі суддзяў Рэспублікі Беларусь і рэспубліканскімі канферэнцыямі суддзяў іх паўнамоцтвы.
Рэспубліканскі савет суддзяў выбіраецца тэрмінам на пяць гадоў.
Паўнамоцтвы Рэспубліканскага савета суддзяў спыняюцца датэрмінова ў выпадку правядзення чарговага з’езда суддзяў Рэспублікі Беларусь або Рэспубліканскай канферэнцыі суддзяў.
Рэспубліканскі савет суддзяў падсправаздачны з’езду суддзяў Рэспублікі Беларусь і Рэспубліканскай канферэнцыі суддзяў.
Рэспубліканскі савет суддзяў выбіраецца з’ездам суддзяў Рэспублікі Беларусь або Рэспубліканскай канферэнцыяй суддзяў у колькасці 27 чалавек з ліку суддзяў Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь, судоў агульнай юрысдыкцыі, якія маюць стаж работы на пасадзе суддзі не менш за тры гады.
У склад Рэспубліканскага савета суддзяў уваходзяць па пасадзе Старшыня Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь і Старшыня Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь.
Рэспубліканскі савет суддзяў складаецца з секцый:
Рэспубліканскі савет суддзяў можа ўтвараць пастаянныя і часовыя камісіі, якія з’яўляюцца рабочымі органамі Рэспубліканскага савета суддзяў па асноўных напрамках яго дзейнасці. У склад камісій могуць уваходзіць суддзі, якія не з’яўляюцца членамі Рэспубліканскага савета суддзяў, а таксама прадстаўнікі дзяржаўных органаў, грамадскіх аб’яднанняў.
Работа Рэспубліканскага савета суддзяў праводзіцца ў секцыях і на пленарных пасяджэннях Рэспубліканскага савета суддзяў.
Падрыхтоўка пытанняў на разгляд Рэспубліканскага савета суддзяў ажыццяўляецца, як правіла, яго камісіямі.
Секцыямі Рэспубліканскага савета суддзяў могуць быць падрыхтаваныя пытанні, якія тычацца дзейнасці Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь, судоў агульнай юрысдыкцыі.
Для падрыхтоўкі асобных пытанняў Рэспубліканскім саветам суддзяў могуць утварацца іншыя рабочыя органы.
Рэспубліканскі савет суддзяў: