Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь
Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь
220020, г. Мiнск, вул. Арлоўская, 76
Глава 19 Кодэкса Республікі Беларусь аб судовым ладзе і статусе суддзяў
Канферэнцыі суддзяў з’яўляюцца органамі судзейскай супольнасці Рэспублікі Беларусь.
У канферэнцыі суддзяў абласнога суда прымаюць удзел суддзі (суддзі ў адстаўцы) судоў агульнай юрысдыкцыі адпаведнай вобласці (г. Мінска).
Канферэнцыі суддзяў склікаюцца па меры неабходнасці, але не радзей як адзін раз у год.
Рашэнне аб скліканні канферэнцыі суддзяў адпаведных судоў прымае кваліфікацыйная калегія суддзяў гэтых судоў, якая вызначае час і месца правядзення канферэнцыі, фарміруе парадак дня, праводзіць падрыхтоўчую работу па правядзенні канферэнцыі.
Канферэнцыі суддзяў правамоцныя пры ўдзеле ў іх рабоце не менш за дзве трэці суддзяў, надзеленых правам удзелу ў адпаведнай канферэнцыі.
Рашэнне канферэнцыі суддзяў па любым пытанні лічыцца прынятым, калі за яго прагаласавала больш за палову ад агульнай колькасці прысутных.
Рашэнні канферэнцыі суддзяў, прынятыя ў межах яе кампетэнцыі, з’яўляюцца абавязковымі для выканання суддзямі, якія ўваходзяць у склад удзельнікаў дадзенай канферэнцыі.
Кантроль за выкананнем рашэнняў канферэнцыі суддзяў ажыццяўляецца адпаведнымі кваліфікацыйнымі калегіямі суддзяў.