Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь
Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь
220020, г. Мiнск, вул. Арлоўская, 76
14 сакавіка 2019 года ў Вярхоўным Судзе Рэспублікі Беларусь адбылася сустрэча першага намесніка Старшыні Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь Валерыя Калінковіча з дырэктарам Германскага фонду міжнароднага прававога супрацоўніцтва Штэфанам Хюльсхёрстэрам.
Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі далейшае супрацоўніцтва па шэрагу актуальных для судовай сістэмы краіны напрамкаў.
Сярод іх пытанні развіцця медыяцыі, інстытута прабацыі ў дачыненні да непаўналетніх, судовага адміністравання і павышэння кваліфікацыі суддзяў.
Актуальным застаецца напрамак узаемнага супрацоўніцтва па абмене экспертным вопытам пры распрацоўцы канцэпцыі адзінага грамадзянскага працэсуальнага кодэкса, а таксама па развіцці апеляцыі. Пры гэтым важна, як падкрэсліў Валерый Калінковіч, параўнаць падыходы, якія сёння сфарміраваліся ў беларускай правапрымяняльнай сістэме, з практыкай прававых сістэм, дзе апеляцыйны парадак разгляду спраў прымяняецца ўжо даўно і паспяхова.
У канцы сустрэчы бакі падзякавалі адзін аднаму за канструктыўны падыход да супрацоўніцтва, запэўніўшы ў далейшай гатоўнасці да актыўнага дзелавога дыялогу паміж Вярхоўным Судом і Германскім фондам міжнароднага прававога супрацоўніцтва.