Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь
Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь
220020, г. Мiнск, вул. Арлоўская, 76
12 ліпеня 2018 года Старшыня Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь Валянцін Алегавіч Сукала сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Федэратыўнай Рэспублікі Германія ў Рэспубліцы Беларусь Петэрам Дэтмарам.
Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі магчымасць візіту кіраўніцтва Вярхоўнага Суда ў Германію ў рамках адной з гасцявых праграм Федэральнага ўрада Германіі.
На міжнародным узроўні прапануецца абмеркаваць праблему абароны персанальных даных з улікам нядаўніх навацый, уведзеных Генеральным рэгламентам аб абароне персанальных даных (GDPR – узмацняе і ўніфікуе абарону персанальных даных усіх асоб Еўрапейскага саюза), а таксама развіццё нацыянальнага заканадаўства ў гэтай сферы.
Бакі выразілі ўзаемную зацікаўленасць у будучым візіце.