Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь

Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

+375 (17) 308-25-01

+375 (17) 215-06-00

220020, г. Мiнск, вул. Арлоўская, 76

Расклад пасяджэнняў

Пытанні кадыфікацыі заканадаўства ў сферы архітэктурнай і будаўнічай дзейнасці абмеркавалі ў Мінску

3 лістапада 2022  5645

Перспектывы і будучыню будаўнічай галіны абмеркавалі 3 лістапада 2022 г. падчас круглага стала, арганізаванага Саюзам юрыстаў Беларусі. У Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь знаходзіцца на разглядзе праект Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці. У маі гэтага года законапраект прыняты дэпутатамі ў першым чытанні, і ў экспертным асяроддзі ідзе абмеркаванне прававых норм, якія прапануюцца.

 

«Гэта вельмі важны дакумент, паколькі будаўнічая галіна з’яўляецца адной з найважнейшых у нас у краіне па ўсіх параметрах. Ад таго, наколькі будуць правільнымі, простымі і зразумелымі нормы, залежыць вельмі многае, пачынаючы ад якасці будаўніцтва, заканчваючы бяспекай", – адзначыў старшыня Саюза юрыстаў, намеснік Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Валерый Вацлававіч Міцкевіч падчас круглага стала.

 

На думку Валерыя Міцкевіча, Саюз юрыстаў якраз тая пляцоўка, на базе якой не толькі магчыма, але і трэба абмяркоўваць з прыцягненнем шырокага кола экспертаў такія складаныя і аб’ёмныя пытанні, звязаныя з праваадносінамі, якія прапануецца ўрэгуляваць нормамі праекта Кодэкса.

 

У рабоце круглага стала прыняла ўдзел суддзя Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь Таццяна Аляксандраўна Міколенка.

 

У сваім выступленні яна адзначыла: «Безумоўна, наша судовая сістэма зацікаўлена ў Кодэксе і ў такім урэгуляванні праваадносін архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці, якое забяспечвала б нам яснасць, зразумеласць, стройнасць, прастату, паслядоўнасць, а таксама магчымасць прамога прымянення норм права да ўзніклых праваадносін бакоў, у тым ліку і ў рамках спрэчак, якія ўзнікаюць паміж бакамі».

Па словах суддзі, на сённяшні дзень будаўнічыя спрэчкі займаюць каля 10–13 % ад усіх іскавых заяў, якія паступаюць у эканамічныя суды. У 2021 годзе ў эканамічныя суды паступіла каля 1400 іскавых вядзенняў, за першае паўгоддзе гэтага года – 660. Большая частка спрэчак гэтай катэгорыі прыпадае на сталічны рэгіён.

 

Спрэчкі дадзенай катэгорыі вельмі складаныя. Часам узаемаразумення бакам дасягнуць не ўдаецца. Пры гэтым архітэктурна-будаўнічую дзейнасць сёння рэгулюе шэраг нарматыўна-прававых актаў, сярод якіх законы, пастановы Савета Міністраў, указы Кіраўніка дзяржавы. Калі ж гаварыць аб нашых чаканнях ад Кодэкса як кадыфікаванага прававога акта, то ён павінен дазволіць максімальна адысці ад рэгулявання галіны праз узровень Кіраўніка дзяржавы, у тым ліку выключыць праблему даўгабудаў. Кодэкс павінен не толькі акумуляваць усё тое, што неабходна, але і быць зразумелым у правапрымяняльнай дзейнасці.

Таццяна Міколенка назвала некаторыя асноўныя праблемы, відавочныя менавіта праз прызму судовай практыкі. Сярод іх няплата выніку выкананых работ, пытанні цэнаўтварэння, вызначэння якасці выкананых работ, працяглая гарантыя бяспечнай эксплуатацыі аб’екта, тэрміны выканання работ і ліквідацыя недахопаў, скасаванне і змяненне дагавора, аднабаковая адмова ад дагавора. Заўсёды актуальныя пытанні, звязаныя з працэдурай банкруцтва аднаго з бакоў, як правіла, забудоўшчыка.

Дакладчык выказала спадзяванне на тое, што з прыняццем Кодэкса ўдзельнікам праваадносін у архітэктурна-будаўнічай галіне стане прасцей ажыццяўляць сваю дзейнасць і ў выніку колькасць спрэчак дадзенай катэгорыі ў эканамічных судах зменшыцца.

Суддзя яшчэ раз нагадала, што суд абавязаны забяспечыць справядлівы судовы разбор, таму заканадавец павінен прагназаваць наступствы правапрымянення тых норм, якія ён закладвае ў кадыфікаваны акт, што рэгулюе такую складаную сферу праваадносін.

Эксперты таксама абмеркавалі праблемы будаўнічай галіны, звязаныя з карэкціроўкай праектнай дакументацыі, пытанні адказнасці ўдзельнікаў будаўнічага працэсу і праблему прымянення нязменнай дагаворнай цаны, аплаты дадатковых работ. Асаблівая ўвага была нададзена тэме камерцыйнага жыллёвага будаўніцтва.

Нагадаем, што праект Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці ўнесены ў Палату прадстаўнікоў Саветам Міністраў 6 студзеня 2022 года. Законапраект распрацаваны ў мэтах выканання падпункта 9.3 пункта 9 Дэкрэта Прэзідэнта ад 23 лістапада 2017 года № 7 «Аб развіцці прадпрымальніцтва» ў мэтах удасканалення і спрашчэння патрабаванняў да архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці, мінімізацыі адміністрацыйных працэдур і ўмяшання дзяржаўных органаў у будаўнічую дзейнасць.

У чарговым выпуску

Маніторынг масавай інфармацыі