Эканамічны суд Віцебскай вобласці дзейнічае ў складзе 15 суддзяў, у тым ліку старшыні і яго намеснікаў.
У судзе cтвораны тры калегіі:
- судовая калегія па разглядзе спраў у якасці суда першай інстанцыі;
- апеляцыйная судовая калегія;
- судовая калегія па адміністрацыйных справах.
Кампетэнцыя суда
Эканамічны суд Віцебскай вобласці
- разглядае ў межах сваёй кампетэнцыі эканамічныя справы ў якасці суда першай інстанцыі, у апеляцыйным парадку і па новых абставінах, справы аб адміністрацыйных правапарушэннях у якасці суда першай інстанцыі, а таксама скаргі (пратэсты) на пастановы па справах аб адміністрацыйных правапарушэннях;
- вывучае і абагульняе судовую практыку, вядзе і аналізуе судовую статыстыку;
- рыхтуе прапановы аб удасканаленні заканадаўства, якое рэгулюе адносіны ў сферы прадпрымальніцкай і іншай гаспадарчай (эканамічнай) дзейнасці;
- ажыццяўляе іншыя паўнамоцтвы ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі.
Апарат суда