Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь

Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

+375 (17) 308-25-01

+375 (17) 215-06-00

220020, г. Мiнск, вул. Арлоўская, 76

Расклад пасяджэнняў

Кіраўніцтва эканамічнага суда Мінскай вобласці

Старшыня

 

 

Саковіч Аляксей Сяргеевіч

Нарадзіўся ў 1985 годзе ў г.Мазыры Гомельскай вобласці.

У 2008 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «правазнаўства». У 2009 годзе скончыў магістратуру Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «юрыспрудэнцыя» з прысваеннем ступені магістра юрыдычных навук.

Са жніўня 2008 года - сакратар судовага пасяджэння Вышэйшага Гаспадарчага Суда Рэспублікі Беларусь. З кастрычніка 2008 года - судовы выканаўца аддзела выканання пастаноў гаспадарчага суда горада Мінска. З верасня 2010 года - галоўны спецыяліст аддзела судовай практыкі ўпраўлення забеспячэння гаспадарчага суда горада Мінска. З кастрычніка 2011 года - галоўны спецыяліст аддзела прававога забеспячэння дзейнасці судовых інстанцый упраўлення справамі Вышэйшага Гаспадарчага Суда Рэспублікі Беларусь. З ліпеня 2013 года - галоўны спецыяліст аддзела арганізацыйнай працы і прававога забеспячэння дзейнасці судовых інстанцый упраўлення арганізацыйнай і кадравай працы Вышэйшага Гаспадарчага Суда Рэспублікі Беларусь.

Са снежня 2013 года - стажор суддзі эканамічнага суда горада Мінска. З чэрвеня 2014 года - суддзя эканамічнага суда горада Мінска.

Са снежня 2021 года - намеснік старшыні эканамічнага суда горада Мінска.

26 верасня 2022 года прызначаны суддзёй і старшыней эканамічнага суда Мінскай вобласці.

Прысвоены трэці кваліфікацыйны клас.

Намеснік старшыні

Моластава Наталля Станіславаўна

Нарадзілася ў 1972 годзе ў Гомелі.

У 1995 годзе скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «правазнаўства», у 1997 годзе – Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «міжнароднае права».

З 1989 года - справавод, загадчыца канцылярыі суда Навабеліцкага раёна г. Гомеля.

З 1993 года працавала на розных пасадах у апараце Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь.

З 1998 года - вядучы юрысконсульт юрыдычнага ўпраўлення Дзяржаўнага падатковага камiтэта Рэспублiкi Беларусь.

са снежня 1998 года - суддзя гаспадарчага суда Мінскай вобласці, са студзеня 2014 гада - суддзя эканамічнага суда Мінскай вобласці.

у ліпені 2015 года прызначана намеснікам старшыні эканамічнага суда Мінскай вобласці.

Прысвоены першы кваліфікацыйны клас.

Намеснік старшыні

Яленскі Руслан Сяргеевіч

Нарадзіўся ў 1978 годзе ў г. Крычаве Магілёўскай вобласці.

У 2002 годзе скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «правазнаўства».

З 2002 года працаваў на розных пасадах у апараце Вышэйшага Гаспадарчага Суда Рэспублікі Беларусь.

Са студзеня 2009 года - суддзя гаспадарчага суда Мінскай вобласці, са студзеня 2014 года - суддзя эканамічнага суда  Мінскай вобласці.

31 снежня 2021 года прызначаны суддзёй і намеснікам старшыні эканамічнага суда Мінскай вобласці.

Прысвоены першы кваліфікацыйны клас.

 

У чарговым выпуску

Маніторынг масавай інфармацыі