Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь
Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь
220020, г. Мiнск, вул. Арлоўская, 76
Старшыня
![]() |
Паутаў Аляксандр Міхайлавіч Нарадзіўся ў 1975 годзе ў в. Уцеха Барысаўскага раёна Мінскай вобласці. У 1998 годзе скончыў Акадэмію МУС Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «правазнаўства». З 1999 года – старшы судовы сакратар, з 1998 – памочнік старшыні Барысаўскага міжгарнізоннага ваеннага суда. З чэрвеня 2001 года – суддзя Барысаўскага міжгарнізоннага ваеннага суда. З верасня 2004 года – суддзя Беларускага ваеннага суда, з кастрычніка 2009 года - намеснік старшыні Беларускага ваеннага суда, з чэрвеня 2012 года – суддзя Беларускага ваеннага суда. З чэрвеня 2013 года прызначаны суддзёй Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь, з мая 2015 года абраны сакратаром Пленума Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь. З жніўня 2018 года суддзя і старшыня эканамічнага суда горада Мінска. Прысвоены першы кваліфікацыйны клас. За добрасумленнае стаўленне да выканання службовых абавязкаў, асабісты ўклад у рэалізацыю асноўных напрамкаў і прыярытэтаў дзяржаўнай палітыкі ў сферы адпраўлення правасуддзя ўзнагароджаны Ганаровай граматай Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь. |
Намеснік старшыні
![]() |
Шпілеўская Кацярына Аляксандраўна Нарадзілася ў 1983 годзе ў г. Мінск. У 2006 годзе скончыла ўстанову адукацыі «Акадэмію Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь» па спецыяльнасці «правазнаўства». З 2002 года – сакратар судовага пасяджэння гаспадарчага суда горада Мінска, з 2006 –старшы сакратар судовай калегіі гаспадарчага суда горада Мінска. З чэрвеня 2007 года – судовы выканаўца аддзела выканання пастаноў гаспадарчага суда горада Мінска. З ліпеня 2012 года – галоўны спецыяліст аддзела судовай практыкі ўпраўлення забеспячэння працы гаспадарчага суда горада Мінска, са студзеня 2014 – галоўны спецыяліст аддзела статыстыкі і аналізу судовай практыкі эканамічнага суда горада Мінска. З ліпеня 2015 года – стажор суддзі эканамічнага суда горада Мінска. З верасня 2015 года – суддзя эканамічнага суда горада Мінска. З верасня 2022 года прызначана суддзёй і намеснікам старшыні эканамічнага суда горада Мінска. Прысвоены трэці кваліфікацыйны клас. |
Намеснік старшыні
Шпак Ірына Мікалаеўна Нарадзілася ў 1974 годзе ў г. Мінск. У 1997 годзе скончыла Беларускі недзяржаўны Інстытут правазнаўства па спецыяльнасці «правазнаўства», у 2004 годзе ўстанова адукацыі «Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт» па спецыяльнасці «бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт». З 1997 года-юрысконсульт 1-й катэгорыі цэнтра гаспадарчага права і эканамічнай бяспекі Беларускага канцэрна па матэрыяльных рэсурсах «Белрэсурсы». З ліпеня 1998 года – вядучы спецыяліст аддзела абагульнення судовай практыкі ўпраўлення забеспячэння нагляду і абагульнення судовай практыкі Вышэйшага Гаспадарчага Суда Рэспублікі Беларусь, з лютага 2005 года-галоўны спецыяліст аддзела абагульнення судовай практыкі ўпраўлення забеспячэння нагляду і абагульнення судовай практыкі Вышэйшага Гаспадарчага Суда Рэспублікі Беларусь. З чэрвеня 2006 года – суддзя гаспадарчага суда Мінскай вобласці, са студзеня 2014-суддзя эканамічнага суда Мінскай вобласці. З верасня 2022 года прызначана суддзёй і намеснікам старшыні эканамічнага суда горада Мінска. Прысвоены другі кваліфікацыйны клас. |