Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь
Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь
220020, г. Мiнск, вул. Арлоўская, 76
Эканамічным судом Гомельскай вобласці разгледжана справа аб адміністрацыйным правапарушэнні ў дачыненні да грамадзяніна С. па частцы 2 артыкула 13.3 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях.
Згодна з матэрыяламі справы аб адміністрацыйным правапарушэнні грамадзянін С. сумесна з іншай асобай ажыццяўляў прадпрымальніцкую дзейнасць без дзяржаўнай рэгістрацыі, а менавіта 5 красавіка 2021 года на аўтамабілі КАМАЗ транспартаваў лом чорнага металу агульнай вагой больш за 10 тон для наступнай яго рэалізацыі ў пунктах другаснай сыравіны, у тым ліку на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі.
На канфіскаваны лом коштам 2707,82 рубля накладзены арышт.
Ацаніўшы прадстаўленыя ў матэрыялах справы доказы, суд прыйшоў да вываду аб здзяйсненні грамадзянінам С. адміністрацыйнага правапарушэння, прадугледжанага часткай 2 артыкула 13.3. КаАП, і прыцягнуў да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу ў памеры 15 базавых велічынь, што склала 435 рублёў, з канфіскацыяй лому металаў.
Пастанова суда не абскарджана і ўступіла ў законную сілу.