Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь
Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь
220020, г. Мiнск, вул. Арлоўская, 76
5 мая 2021 года эканамічным судом Брэсцкай вобласці разгледжана справа аб адміністрацыйным правапарушэнні ў дачыненні да ТАА «Выдавецкі дом «Інтэкс-прэс» па частцы 4 артыкула 23.5 КаАП Рэспублікі Беларусь – распаўсюджванне выдаўцом і заснавальнікам газеты інфармацыі, распаўсюджванне якой забаронена ў сродках масавай інфармацыі заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.
Пастановай суда падвергнута адміністрацыйнаму спагнанню ў выглядзе штрафу ў памеры 150 базавых велічынь, што складае 4350 рублёў.
Пастанова эканамічнага суда Брэсцкай вобласці можа быць абскарджана ў судовую калегію па эканамічных справах Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь на працягу 10 сутак з дня аб’яўлення пастановы.