Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь

Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

+375 (17) 308-25-01

+375 (17) 215-06-00

220020, г. Мiнск, вул. Арлоўская, 76

Аб выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

15 мая 2020  4740

Пастановай Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ад 8 мая 2020 г. № 76-П7/II на 9 жніўня 2020 года прызначаны выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

У сувязі з прызначэннем выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і ў адпаведнасці з артыкулам 33 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь Цэнтральнай камісіяй Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў зацверджаны Каляндарны план арганізацыйных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Асоба, якая мае намер вылучыцца кандыдатам у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь, не пазней 15 мая 2020 года прадстаўляе ў Цэнтральную камісію Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў дакументы, неабходныя для рэгістрацыі ініцыятыўнай групы выбаршчыкаў па вылучэнні кандыдата ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь (не пазней чым за 85 дзён да выбараў).

У адпаведнасці з ч.5 арт.61 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь адмова ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы па вылучэнні кандыдатам у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь можа быць абскарджана ў трохдзённы тэрмін з дня прыняцця рашэння аб адмове ў Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь асобай, якая мае намер вылучыцца кандыдатам у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь. Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь разглядае скаргу ў трохдзённы тэрмін.

Прыём дакументаў па скаргах, якія адносяцца да кампетэнцыі Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь, ажыццяўляецца ў Вярхоўным Судзе ў кабінеце прыёму грамадзян № 160 (пад'езд № 5, першы паверх) у буднія дні з 9.00 да 18.00 гадзін, у выхадныя дні з 10.00 да 18.00 гадзін (перапынак з 13.00 да 14.00).

 

Брэсцкі абласны суд

Віцебскі абласны суд

Гомельскі абласны суд

Гродзенскі абласны суд

Магілёўскі абласны суд

Мінскі абласны суд

Мінскі гарадскі суд

У чарговым выпуску

Маніторынг СМІ