Афіцыйныя друкаваныя выданні

Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь

Архiў нумароў

Аб часопісе

Часопіс «Судебный вестник Плюс: экономическое правосудие» – гэта інфармацыйна-аналітычнае выданне для практыкуючых юрыстаў.

Заснавальнік – Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь.

Выдаецца з 2014 года на рускай, беларускай мовах. Перыядычнасць выхаду – штомесяц.

У часопісе публікуюцца:
• судовая практыка эканамічных судоў і судовай калегіі па эканамічных справах Вярхоўнага Суда;
• растлумачэнні па пытаннях судаводства ў названых судах;
• аналітычныя матэрыялы і адказы на пытанні, якія тычацца прававога суправаджэння гаспадарчай дзейнасці;
• матэрыялы, якія асвятляюць асаблівасці выкарыстання аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці і практыку разгляду спрэчак у гэтай сферы;
• звесткі (аб’явы) па справах аб эканамічнай неплацежаздольнасці (банкруцтве).

Галоўны рэдактар – Радкоўская Наталля Святаславаўна.

Прыём аб’яў па справах аб банкруцтве:
bankrot2010@tut.by; тэл./факс: (017) 200-39-24.

Аформіць падпіску можна ў любым паштовым аддзяленні рэспублікі, а таксама ў магазінах і кіёсках «Белсаюздруку».

Падпісныя індэксы:
для ведамасных падпісчыкаў – 748392;
для індывідуальных падпісчыкаў – 74839;
ільготная падпіска – 00261.

У розніцу часопіс можна набыць у наступных аб’ектах гандлю:
• магазіне «Глобус» (г. Мінск, вул. Валадарскага, 16);
• магазіне № 13 (г. Мінск, станцыя метро «Плошча Перамогі»);
• іншых кіёсках «Белсаюздрук» рэспублікі.

Удакладніць інфармацыю аб наяўнасці канкрэтных нумароў часопіса ў гандлёвых аб’ектах «Белсаюздруку» можна па тэлефоне: (017) 327-63-27.

Google перакладчык