Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь


Чытайце ў нумары "Судебный вестник Плюс: экономическое правосудие". № 7/2019

Для прагляду неабходна аўтарызавацца або зарэгістравацца

У рубрыцы “Актуальна” Алег Кіенка, старшыня эканамічнага суда Віцебскай вобласці, разглядае пытанні, выяўленыя пры здзяйсненні судовага кантролю за выкананнем пастаноў аб накладанні адміністрацыйных спагнанняў. Аўтар прапануе ўстраніць праблемы шляхам удасканалення заканадаўства аб адміністрацыйным працэсе і выканаўчай вытворчасці.

У матэрыяле суддзі Вярхоўнага Суда Канстанціна Харытанюка аналізуюцца асобныя прававыя пазіцыі, замацаваныя ў нядаўна прынятай пастанове Пленума Вярхоўнага Суда ад 27.06.2019 № 1 “Аб прымяненні судамі заканадаўства пры вырашэнні спрэчак, якія ўзнікаюць з дагавораў займу”.

У дадзеным выпуску часопіса мы працягваем публікаваць адказы на найбольш актуальныя для ўдзельнікаў страхавых праваадносін пытанні, якія датычацца практыкі прымянення заканадаўства аб страхаванні грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў. А ў матэрыяле Алены Шкуцько адлюстраваны асаблівасці разгляду эканамічным судом патрабаванняў, якія прад’яўляюцца ў парадку субрагацыі да страхавальнікаў, якія застрахавалі адказнасць прычыніцеля шкоды.

Асобныя аспекты здзяйснення здзелак з далямі ва ўстаўным фондзе гаспадарчага таварыства праз прызму судовай практыкі разгледжаны ў артыкуле Ірыны Кавалёвай.

Матэрыял Аляксея Мініча прысвечаны асноўным катэгорыям зямельных спрэчак, якія вырашаюцца эканамічнымі судамі, аўтар звяртае ўвагу на пытанні, якія неабходна выясніць суду пры разглядзе канкрэтных патрабаванняў уласнікаў зямельных надзелаў і землекарыстальнікаў.

Публікацыя суддзі Вярхоўнага Суда Святланы Дубай знаёміць з асноўнымі этапамі станаўлення падаткавага заканадаўства ў Рэспубліцы Беларусь, падыходамі розных дзяржаў да вырашэння падаткавых спрэчак. Акцэнт зроблены на дзеючым парадку абскарджання рашэнняў падаткавых органаў і дзеянняў (бяздзеяння) іх службовых асоб, у які ў 2019 годзе былі ўнесены істотныя змяненні.