Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь


Падпіска на перыядычныя выданні Вярхоўнага Суда

Падпіску на другое паўгоддзе 2021 г. (ліпень-снежань) на перыядычныя друкаваныя выданні Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь можна аформіць да 27 чэрвеня 2021 г.

Інфармацыя пра кошт падпіскі на афіцыйнае выданне «Судовы веснiк» прадстаўлена тут.

Для афармлення ведамаснай падпіскі на ліпень-снежань на часопіс «Судовы веснiк» (два нумара за паўгоддзе) можна спампаваць бланк паведамлення.

Інфармацыя пра кошт падпіскі на інфармацыйна-аналітычны часопіс для практыкуючых юрыстаў «Судебный вестник Плюс: экономическое правосудие» прадстаўлена тут.   

Для афармлення ведамаснай падпіскі на ліпень-снежань на часопіс «Судебный вестник Плюс: экономическое правосудие» (шэсць нумароў за паўгоддзе) можна спампаваць бланк паведамлення.

Спосабы афармлення падпіскі:
•  непасрэдна ў любым паштовым аддзяленні рэспублікі, у тым ліку з дапамогай плацежна-даведкавых тэрміналаў;
•  пры дапамозе сістэмы «Інтэрнэт-падпіска» РУП «Белпошта»: для фізічных асоб – да 27 чэрвеня, для юрыдычных асоб – да 22 чэрвеня;
•  для арганізацый – шляхам безнаяўнай аплаты па прыкладзеных вышэй бланках заказу (да 22 чэрвеня).
Рэдакцыйная падпіска не ажыццяўляецца.

Пасля 27 чэрвеня 2021 г. аформіць падпіску можна будзе толькі са жнівеньскага нумара часопіса «Судебный вестник Плюс: экономическое правосудие» і з нумара за чацвёрты квартал 2021 г. часопіса «Судовы веснiк».   

Падпісчыкі абодвух выданняў Вярхоўнага Суда атрымаюць доступ да электроннай бібліятэкі, дзе прадстаўлены не толькі выпускі часопісаў за гэты і папярэднія гады, але і дадатковыя матэрыялы, якія не размяшчаліся ў друкаваных версіях.