Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь


Сектар абароны дзяржаўных сакрэтаў

 

Паплаўскі Дзмітрый Ігаравіч загадчык сектара абароны дзяржаўных сакрэтаў Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь

Сектар абароны дзяржаўных сакрэтаў Вярхоўнага Суда з’яўляецца самастойным падраздзяленнем Вярхоўнага Суда і падначальваецца непасрэдна Старшыні Вярхоўнага Суда.

Асноўныя задачы і функцыі:

  • абарона дзяржаўных сакрэтаў у дзейнасці Вярхоўнага Суда, судоў агульнай юрысдыкцыі праз прымяненне прававых, арганізацыйных, тэхнічных і іншых мер у адпаведнасці з актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь у сферы дзяржаўных сакрэтаў;
  • прадухіленне неабгрунтаванага допуску і доступу асоб да звестак, якія ўтрымліваюць дзяржаўныя сакрэты;
  • забеспячэнне рэжыму сакрэтнасці ў Вярхоўным Судзе і судах пры разглядзе спраў і карыстанні дакументамі, якія ўтрымліваюць звесткі аб дзяржаўных сакрэтах.