Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь

Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

+375 (17) 308-25-01

+375 (17) 215-06-00

220020, г. Мiнск, вул. Арлоўская, 76

Рэгістрацыя новага карыстальніка

Я, суб’ект персанальных даных (далей – Суб’ект), у адпаведнасці з патрабаваннямі артыкула 5 Закона Рэспублікі Беларусь ад 7 мая 2021 г. № 99-З “Аб ахове персанальных даных” пацвяпрджаю сваю згоду на апрацоўку Вярхоўным Судом Рэспублікі Беларусь (Рэспубліка Беларусь, г.Мінск, вул. Арлоўская, 76) (далей – Аператар) з выкарыстаннем сродкаў аўтаматызацыі і (або) без выкарыстання такіх сродкаў маіх персанальных даных.

         Даваннем згоды з’яўляецца прастаўленне адпаведнага знаку пры рэгістрацыі на Інтэрнэт-партале судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь (далей – Інтэрнэт-партал).

         1. Мэта апрацоўкі персанальных даных:

         - ідэнтыфікацыя карыстальніка Інтэрнэт-партала;

         - забеспячэнне ўзаемадзеяння паміж Суб’ектам і Аператарам;

         - апрацоўка ўваходзячых запытаў Суб’екта па пытаннях, якія адносяцца да кампетэнцыі Аператара;

         - забеспячэнне якаснай работы Інтэрнэт-партала;

         - даванне падпісчыкам друкаваных выданняў Аператара доступу да электронных версій часопісаў, размешчаных на Інтэрнэт-партале.

         2. Згода даецца на апрацоўку наступных персанальных даных:

         - прозвішча, імя, імя па бацьку (калі яно маецца);

         - адрас электроннай пошты;

         - лагін;

         - месца працы;

         - кантактны нумар;

         - персанальныя даныя, якія змешчаны ў дакументах аб афармленні падпіскі на друкаваныя выданні Аператара.

         3. Карыстальнікамі персанальных даных Суб’екта з’яўляюцца работнікі Аператара. Для мэтаў апрацоўкі персанальных даных Аператар мае права прыцягваць трэціх асоб пры ўмове выканання гэтымі асобамі патрабаванняў заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб персанальных даных.

         4. Пад час апрацоўкі персанальных даных з імі могуць быць здзейснены наступныя дзеянні: збор, сістэматызацыя, захоўванне, змена, выкарыстанне, блакіроўка, даванне.

         5. Дадзеная згода дзейнічае з дня яе давання і да моманту яе адклікання. Суб’ект персанальных даных мае права ў любы час без тлумачэння прычын адклікаць сваю згоду праз падаванне Аператару заявы ў пісьмовай форме, у выглядзе электроннага дакумента або праз выкарыстанне функцыі адклікання згоды ў асабістым кабінеце карыстальніка.

         6. Адкліканне згоды не мае зваротнай сілы, інакш кажучы апрацоўка персанальных даных да яе спынення (у пятнаццацідзённы тэрмін пасля атрымання заявы Аператарам) не з’яўляецца незаконнай.

         7. Суб’ект мае права:

         - атрымоўваць інфармацыю, якая тычыцца апрацоўкі сваіх персанальных даных;

         - патрабаваць унясення зменаў у свае персанальныя даныя;

         - атрымоўваць інфармацыю аб даванні сваіх персанальных даных трэцім асобам;

         Патрабаваць спынення апрацоўкі сваіх персанальных даных, уключаючы іх блакіроўку.

         Згаданыя правы рэалізуюцца Суб’ектам праз падаванне Аператару заявы ў пісьмовай форме або ў выглядзе электроннага дакумента.

         8. Суб’ект мае права абскардзіць дзеянні (бяздзеянне) і рашэнні Аператара, якія парушаюць яго правы пры апрацоўцы персанальных даных, ва ўпаўнаважаны орган па ахове правоў суб’ектаў персанальных даных.

         9. Пры апрацоўцы персанальных даных Аператар кіруецца заканадаўствам аб персанальных даных і прымае прававыя, арганізацыйныя і тэхнічныя меры па забеспячэнні аховы персанальных даных ад неправамерных дзеянняў у адносінах да персанальных даных.

У чарговым выпуску

Маніторынг масавай інфармацыі