Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь

Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

+375 (17) 308-25-01

+375 (17) 215-06-00

220020, г. Мiнск, вул. Арлоўская, 76

Расклад пасяджэнняў

Магілёўскі абласны суд у апеляцыйным парадку разгледзеў крымінальную справу ў дачыненні да ўрача-тэрапеўта УАЗ «Краснапольская ЦРБ», абвінавачанага ў выдаванні ўрачэбнай тайны

31 сакавіка 2021  1202

30 сакавіка 2021 года апеляцыйным вызначэннем судовай калегіі па крымінальных справах Магілёўскага абласнога суда прыгавор суда Краснапольскага раёна ад 26 лютага 2021 года па крымінальнай справе ў дачыненні да медыцынскага работніка УАЗ «Краснапольская ЦРБ» Б., раней не судзімай, абвінавачанай у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 1 арт. 178 КК, пакінуты без змянення, а апеляцыйная скарга – без задавальнення.

Абвінавачаная Б., з’яўляючыся медыцынскім работнікам УАЗ «Краснапольская цэнтральная раённая бальніца», 8 снежня 2020 года, на глебе асабістых непрыязных адносін з грамадзянкай А., якая працуе ў Краснапольскім райспажыўтаварыстве, наўмысна, без згоды апошняй, перадала П., якая з’яўляецца наймальнікам пацярпелай, ксеракопіі медыцынскіх дакументаў, што ўтрымліваюць звесткі аб стане яе здароўя, аб наяўнасці захворвання, дыягназе, якія складаюць урачэбную тайну.

Прыгаворам суда

абвінавачаная Б. прызнана вінаватай у наўмысным выдаванні медыцынскім работнікам без прафесійнай або службовай неабходнасці звестак аб наяўнасці захворвання, дыягназе або выніках медыцынскага агляду пацыента (выдаванні ўрачэбнай тайны), і на падставе ч. 1 арт. 178 КК ёй прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення права займацца медыцынскай дзейнасцю на тэрмін 2 гады.

Прыгавор уступіў у законную сілу.

У чарговым выпуску

Маніторынг масавай інфармацыі