Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь

Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

+375 (17) 308-25-01

+375 (17) 215-06-00

220020, г. Мiнск, вул. Арлоўская, 76

Расклад пасяджэнняў

Судом Бераставіцкага раёна пастаноўлены прыгавор па крымінальнай справе аб незаконным абароце гашышу і незаконным яго перамяшчэнні праз мытную мяжу Еўразійскага эканамічнага саюза

9 чэрвеня 2021  867

17 жніўня 2021 года судом Бераставіцкага раёна разгледжана крымінальная справа па абвінавачанні П., 1986 года нараджэння, грамадзяніна Расійскай Федэрацыі, Румыніі і Малдовы, не судзімага, у здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных ч. 3 арт. 328, ч. 2 арт. 328-1 КК.

Абвінавачаны П. у перыяд часу з сакавіка па красавік 2021 года, з карыслівых памкненняў, імкнучыся атрымаць для сябе выгаду матэрыяльнага характару, знаходзячыся за межамі Рэспублікі Беларусь, незаконна, з мэтай далейшага збыту на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі набыў гашыш масай 19 369,48 грама, што адпавядае буйному памеру, які размясціў у паліўным баку аўтамабіля «Fiat Ducato», што выкарыстоўваецца ў якасці сродку здзяйснення злачынства, пасля чаго перавёз яго на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь праз Рэспубліканскі пункт мытнага афармлення «Бераставіца» Гродзенскай рэгіянальнай мытні, дзе падчас правядзення мытнага надгляду гашыш быў выяўлены і канфіскаваны супрацоўнікамі праваахоўных органаў.

Ён жа, рэалізуючы злачынны намер на незаконны абарот гашышу ў буйным памеры, імкнучыся атрымаць для сябе выгаду матэрыяльнага характару, выкарыстоўваючы ў якасці сродку здзяйснення злачынства аўтамабіль «Fiat Ducato», рухаючыся з Рэспублікі Польшча ў напрамку Расійскай Федэрацыі, каля 12.45 гадзін 2 красавіка 2021 года, незаконна з мэтай далейшага збыту перамясціў з Рэспублікі Польшча праз мытную мяжу Еўразійскага эканамічнага саюза на тэрыторыю РПМА «Бераставіца» Гродзенскай рэгіянальнай мытні, не дэкларуючы і схаваўшы ад мытнага кантролю шляхам скрытнага размяшчэння ў паліўным баку, незаконна набыты за межамі Рэспублікі Беларусь гашыш масай 19 369,48 грама.

Прыгаворам суда

абвінавачаны П. прызнаны вінаватым у незаконным з мэтай збыту набыцці, захоўванні і перавозцы наркатычных сродкаў, у буйным памеры, і на падставе ч. 3 арт. 328 КК яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 11 гадоў са штрафам у памеры 100 базавых велічынь.

Ён жа прызнаны вінаватым у незаконным перамяшчэнні праз мытную мяжу Еўразійскага эканамічнага саюза наркатычных сродкаў у буйным памеры, і на падставе ч. 2 арт. 328-1 КК яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 7 гадоў са штрафам у памеры 80 базавых велічынь.

У адпаведнасці з ч. 1, 3 арт. 72 КК шляхам частковага складання пакаранняў канчаткова прызначана абвінавачанаму П. пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 14 гадоў з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, са штрафам у памеры 150 базавых велічынь, што складае 4350 рублёў.

У адпаведнасці з ч. 1 арт. 46-1 КК аўтамабіль «Fiat Ducato», 2012 г.в., пастаноўлена канфіскаваць у даход дзяржавы, прымяніўшы спецыяльную канфіскацыю.

Прыгавор у законную сілу не ўступіў, можа быць абскарджаны і апратэставаны ва ўстаноўленым законам парадку.

У чарговым выпуску

Маніторынг масавай інфармацыі