Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь

Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

+375 (17) 308-25-01

+375 (17) 215-06-00

220020, г. Мiнск, вул. Арлоўская, 76

Расклад пасяджэнняў

Магілёўскі абласны суд пакінуў без змянення рашэнне суда першай інстанцыі па грамадзянскай справе аб прызнанні адносін працоўнымі, прымусе да ўнясення запісаў у працоўную кніжку

22 ліпеня 2021  1409

19 ліпеня 2021 года судовай калегіяй па грамадзянскіх справах Магілёўскага абласнога суда ў апеляцыйным парадку разгледжана грамадзянская справа па апеляцыйнай скарзе ПУП «БЭСАР» на рашэнне суда Быхаўскага раёна ад 31 мая 2021 года па іску пракурора Клічаўскага раёна ў інтарэсах Х. да ПУП «БЭСАР» аб прызнанні адносін працоўнымі, прымусе да ўнясення запісаў у працоўную кніжку.

Судом устаноўлена, што 23 лютага 2021 года пры выкананні работ па валцы лесу ў лесарубнай дзялянцы в. Тачышча Клічаўскага раёна Х. быў смяротна траўміраваны дрэвам, якое павалілася.

Згодна з паказаннямі іншых работнікаў Ф., З., Г. ПУП «БЭСАР» яны разам з Х. ажыццяўлялі работы па валцы лесу па вуснай дамоўленасці з дырэктарам прадпрыемства без афармлення якіх-небудзь дакументаў. Работы выконваліся штодзень з 09.00 да 16.00–17.00 гадзін акрамя выхадных дзён. Усе названыя вышэй работнікі былі азнаёмлены пад роспіс з тэхналагічнай картай і лесарубным білетам дзялянкі. Інструменты для работы і памяшканне для пражывання работнікам былі прадастаўлены дырэктарам ПУП «БЭСАР». На думку суда, гэта пацвярджае наяўнасць працоўных адносін паміж Х. і ПУП «БЭСАР».

Рашэннем суда Быхаўскага раёна ад 31 мая 2021 года іскавыя патрабаванні задаволены.

Судом першай інстанцыі пастаноўлена:

- устанавіць факт працоўных адносін Х. з ПУП «БЭСАР» на пасадзе вальшчыка з 17 лютага 2021 года па 23 лютага 2021 года;

- абавязаць ПУП «БЭСАР» унесці ў працоўную кніжку Х. запіс аб прыёме на працу на пасаду вальшчыка з 17 лютага 2021 года і аб звальненні з працы 23 лютага 2021 года ў сувязі са смерцю па п. 6 арт. 44 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Палічыўшы рашэнне суда першай інстанцыі незаконным, старшыня ПУП «БЭСАР» падаў апеляцыйную скаргу, у якой прасіў адмяніць рашэнне суда і прыняць новае рашэнне.

Праверыўшы матэрыялы грамадзянскай справы, абмеркаваўшы довады апеляцыйнай скаргі, судовая калегія па грамадзянскіх справах Магілёўскага абласнога суда згадзілася з вывадамі суда першай інстанцыі.

З улікам выкладзенага рашэнне суда Быхаўскага раёна судом апеляцыйнай інстанцыі пакінута без змянення, а апеляцыйная скарга ПВУП «БЭСАР» – без задавальнення.

Рашэнне суда ўступіла ў законную сілу.

У чарговым выпуску

Маніторынг масавай інфармацыі