Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь

Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

+375 (17) 308-25-01

+375 (17) 215-06-00

220020, г. Мiнск, вул. Арлоўская, 76

Расклад пасяджэнняў

Мінскім абласным судом пастаноўлены прыгавор па крымінальнай справе аб карупцыйных злачынствах у дачыненні да службовых асоб ГУСР Мінгарвыканкама

12 сакавіка 2019  2761

12 сакавіка 2019 года Мінскім абласным судом разгледжана крымінальная справа па абвінавачанні начальніка ГУСР Мінгарвыканкама Б. у здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных ч. 5 арт. 16 і ч. 4 арт. 210, ч. 1 арт. 430, ч. 2 арт. 430, ч. 1 арт. 14 і ч. 3 арт. 430, ч. 3 арт. 430 КК, дырэктара ГВКУП «Камбінат школьнага харчавання Заводскага раёна г. Мінска» М. у здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных ч. 3 арт. 430, ч. 4 арт. 16 і ч. 2 арт. 431 КК, дырэктара ГВКУП «Камбінат школьнага харчавання Партызанскага раёна» К-цы С. у здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных ч. 1 арт. 430, ч. 2 арт. 210, ч. 4 арт. 16 і ч. 2 арт. 431 КК, дырэктара ГВКУП «Камбінат школьнага харчавання Партызанскага раёна» Ц. у здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных ч. 1 арт. 431, ч. 1 арт. 14 і ч. 2 арт. 431, ч. 1 арт. 13 і ч. 4 арт. 16 і ч. 2 арт. 431, ч. 2 арт. 210 КК, дырэктара ГВКУП «Камбінат школьнага харчавання Заводскага раёна» Ш. у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 1 арт. 13, ч. 4 арт. 16 і ч. 2 арт. 431 КК, дырэктара ГВКУП «Камбінат школьнага харчавання Першамайскага раёна» Г. у здзяйсненні злачынства прадугледжанага ч. 4 арт. 16 і ч. 2 арт. 431 КК, дырэктара ГВКУП «Камбінат школьнага харчавання Цэнтральнага раёна» В. у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 1 арт. 14, ч. 4 арт. 16 і ч. 2 арт. 431 КК, намесніка дырэктара ГВКУП «Камбінат школьнага харчавання Заводскага раёна» К-н А. у здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных ч. 1 арт. 13, ч. 6 арт. 16, ч. 4 арт. 16 і ч. 2 арт. 431, ч. 1 арт. 13, ч. 4 арт. 16 і ч. 2 арт. 431 КК, загадчыцы вытворчасці ГВКУП «Камбінат школьнага харчавання Партызанскага раёна» Т. у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 6 арт. 16 і ч. 4 арт. 16 і ч. 1 арт. 431 КК, загадчыцы аддзялення гігіены дзяцей і падлеткаў ДУ «Цэнтр гігіены і эпідэміялогіі Партызанскага раёна» К-і В. у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 1 арт. 430 КК, загадчыцы вытворчасці ГВКУП «Камбінат школьнага харчавання Цэнтральнага раёна» Р-і Л. у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 431 КК, загадчыцы вытворчасці ГВКУП «Камбінат школьнага харчавання Цэнтральнага раёна» Р-і Е. у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 431 КК, загадчыцы вытворчасці ГВКУП «Камбінат школьнага харчавання Заводскага раёна» К-і Н. у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 1 арт. 14 і ч. 1 арт. 431 КК.

Прыгаворам суда

абвінавачаны Б. прызнаны вінаватым:

у падбухторванні да завалодання маёмасцю ў асабліва буйным памеры, здзейсненым службовай асобай з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў (раскраданне шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі);

у прыняцці службовай асобай для сябе матэрыяльных каштоўнасцей, прадастаўляемых выключна ў сувязі са службовым становішчам, якое яна займае, за спрыяльнае вырашэнне пытанняў, што ўваходзяць у яе кампетэнцыю, выкананне і невыкананне ў інтарэсах таго, хто дае хабар, і прадстаўляемых ім асоб якога-небудзь дзеяння, якое гэта асоба павінна была і магла здзейсніць з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў (атрыманне хабару);

у прыняцці службовай асобай для сябе матэрыяльных каштоўнасцей, прадастаўляемых выключна ў сувязі са службовым становішчам, якое яна займае, за апекаванне і спрыянне па службе, за выкананне і невыкананне ў інтарэсах таго, хто дае хабар, дзеяння, якое гэта асоба павінна была і магла здзейсніць з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў (атрыманне хабару), здзейсненае паўторна, шляхам вымагання, у буйным памеры;

у прыняцці службовай асобай для сябе матэрыяльных каштоўнасцей, прадастаўляемых выключна ў сувязі са службовым становішчам, якое яна займае, за апекаванне і спрыянне па службе, а таксама выкананне і невыкананне ў інтарэсах таго, хто дае хабар, дзеяння, якое гэта асоба павінна была і магла здзейсніць з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў (атрыманне хабару), паўторна, шляхам вымагання, у асабліва буйным памеры;

у замаху на прыняцце службовай асобай для сябе матэрыяльных каштоўнасцей, прадастаўляемых выключна ў сувязі са службовым становішчам, якое яна займае, за апекаванне і спрыянне па службе, а таксама выкананне і невыкананне ў інтарэсах таго, хто дае хабар, дзеяння, якое гэта асоба павінна была і магла здзейсніць з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў (атрыманне хабару), паўторна, у асабліва буйным памеры.

Прызначана пакаранне:

па ч. 5 арт. 16 і ч. 4 арт. 210 КК у выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 10 гадоў з канфіскацыяй усёй маёмасці, з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў, на тэрмін 5 гадоў;

па ч. 1 арт. 430 КК у выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 4 гады з канфіскацыяй усёй маёмасці, з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў, на тэрмін 5 гадоў;

па ч. 2 арт. 430 КК у выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 7 гадоў з канфіскацыяй усёй маёмасці, з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў, на тэрмін 5 гадоў;

па ч. 1 арт. 14 і ч. 3 арт. 430 КК у выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 9 гадоў з канфіскацыяй усёй маёмасці, з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў, на тэрмін 5 гадоў;

па ч. 3 арт. 430 КК у выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 12 гадоў з канфіскацыяй усёй маёмасці, з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў, на тэрмін 5 гадоў.

У адпаведнасці з ч. 1 арт. 71 КК пры паўторнасці злачынстваў, прадугледжаных ч. 1 арт. 430, ч. 2 арт. 430, ч. 1 арт. 14 і ч. 3 арт. 430, ч. 3 арт. 430 КК, якія не ўтвараюць сукупнасці, шляхам паглынання менш строгага пакарання больш строгім прызначана пазбаўленне волі на тэрмін 12 гадоў з канфіскацыяй усёй маёмасці, з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў, на тэрмін 5 гадоў.

На падставе ч. 3 арт. 72 КК па сукупнасці злачынстваў шляхам частковага складання пакаранняў канчаткова прызначана абвінавачанаму Б. пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 14 гадоў з канфіскацыяй усёй маёмасці, з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў, на тэрмін 5 гадоў з адбываннем пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Абвінавачаная М. прызнана вінаватай:

у прыняцці службовай асобай для сябе матэрыяльных каштоўнасцей, прадастаўляемых выключна ў сувязі са службовым становішчам, якое яна займае, за патуральніцтва па службе, а таксама за выкананне і невыкананне ў інтарэсах таго, хто дае хабар, якога-небудзь дзеяння, якое гэта асоба павінна была і магла здзейсніць з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў (атрыманне хабару), у асабліва буйным памеры;

у арганізацыі дачы хабару, паўторна, у буйным памеры.

Прызначана пакаранне:

па ч. 3 арт. 430 КК у выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 9 гадоў з канфіскацыяй усёй маёмасці, з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў, на тэрмін 5 гадоў;

па ч. 4 арт. 16, ч. 2 арт. 431 КК, з прымяненнем ч. 2 арт. 51 КК, у выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 6 гадоў з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў, на тэрмін 5 гадоў.

У адпаведнасці з ч. 3 арт. 72 КК па сукупнасці злачынстваў шляхам частковага складання пакаранняў канчаткова прызначана абвінавачанай М. пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 10 гадоў з канфіскацыяй усёй маёмасці, з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў, на тэрмін 5 гадоў з адбываннем пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Абвінавачаная К-ца С. прызнана вінаватай:

у арганізацыі дачы хабару ў буйным памеры;

у завалоданні маёмасцю службовай асобай з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў (раскраданне шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі), здзейсненым паўторна, групай асоб па папярэдняй змове;

у прыняцці службовай асобай для сябе матэрыяльных каштоўнасцей, прадастаўляемых выключна ў сувязі са службовым становішчам, якое яна займае, за патуральніцтва па службе, за выкананне і невыкананне ў інтарэсах таго, хто дае хабар, дзеяння, якое гэта асоба павінна была і магла здзейсніць з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў (атрыманне хабару), паўторна.

Прызначана пакаранне:

па ч. 4 арт. 16 і ч. 2 арт. 431 КК, з прымяненнем ч. 2 арт. 51 КК, у выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 3 гады з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў, на тэрмін 5 гадоў;

па ч. 2 арт. 210 КК у выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 4 гады са штрафам у памеры 300 базавых велічынь у суме 7650 рублёў, з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў, на тэрмін 5 гадоў;

па ч. 2 арт. 430 КК у выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 4 гады з канфіскацыяй усёй маёмасці, з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў, на тэрмін 5 гадоў.

У адпаведнасці з ч. 2 арт. 72 КК па сукупнасці злачынстваў шляхам частковага складання пакаранняў канчаткова прызначана абвінавачанай К-цы С. пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 5 гадоў з канфіскацыяй усёй маёмасці, з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў, на тэрмін 5 гадоў, са штрафам у памеры 300 базавых велічынь у суме 7650 рублёў з адбываннем пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Абвінавачаная Ц. прызнана вінаватай:

у дачы хабару;

у замаху на дачу хабару паўторна;

у завалоданні маёмасцю службовай асобай з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў (раскраданне шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі), здзейсненым групай асоб па папярэдняй змове;

у арганізацыі падрыхтоўкі да дачы хабару паўторна, у буйным памеры.

Прызначана пакаранне:

па ч. 1 арт. 431 КК у выглядзе абмежавання свабоды на тэрмін 1 год;

па ч. 1 арт. 14 і ч. 2 арт. 431 КК у выглядзе абмежавання свабоды на тэрмін 2 гады;

па ч. 2 арт. 210 КК у выглядзе абмежавання свабоды на тэрмін 5 гадоў са штрафам у памеры 300 базавых велічынь у суме 7650 рублёў, з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў, на тэрмін 5 гадоў;

па ч. 1 арт. 13, ч. 4 арт. 16 і ч. 2 арт. 431 КК, з прымяненнем ч. 2 арт. 51 КК, у выглядзе абмежавання свабоды на тэрмін 5 гадоў з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў, на тэрмін 5 гадоў.

У адпаведнасці з ч. 1 арт. 71 КК пры паўторнасці злачынстваў, прадугледжаных ч. 1 арт. 431, ч. 1 арт. 14 і ч. 2 арт. 431, ч. 1 арт. 13, ч. 4 арт. 16 і ч. 2 арт. 431 КК, якія не ўтвараюць сукупнасці, шляхам паглынання менш строгага пакарання больш строгім прызначана абмежаванне свабоды на тэрмін 5 гадоў з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў, на тэрмін 5 гадоў.

На падставе ч. 2 арт. 72 КК шляхам частковага складання пакаранняў канчаткова прызначана абвінавачанай Ц. пакаранне ў выглядзе абмежавання свабоды на тэрмін 5 гадоў без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу са штрафам у памеры 300 базавых велічынь у суме 7650 рублёў, з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў, на тэрмін 5 гадоў.

Абвінавачаны Г. прызнаны вінаватым у арганізацыі дачы хабару ў буйным памеры і на падставе ч. 4 арт. 16, ч. 2 арт. 431 КК, з прымяненнем ч. 2 арт. 51 КК, яму прызначана пакаранне ў выглядзе абмежавання свабоды на тэрмін 5 гадоў без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў, на тэрмін 5 гадоў.

Абвінавачаная В. прызнана вінаватай у замаху на арганізацыю дачы хабару ў буйным памеры і на падставе ч. 1 арт. 14, ч. 4 арт. 16 і ч. 2 арт. 431 КК, з прымяненнем ч. 2 арт. 51 КК, ёй прызначана пакаранне ў выглядзе абмежавання свабоды на тэрмін 5 гадоў без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў, на тэрмін 5 гадоў.

Абвінавачаны Ш. прызнаны вінаватым у арганізацыі падрыхтоўкі да дачы хабару ў буйным памеры і на падставе ч. 1 арт. 13, ч. 4 арт. 16 і ч. 2 арт. 431 КК, з прымяненнем ч. 2 арт. 51 КК, яму прызначана пакаранне ў выглядзе абмежавання свабоды на тэрмін 4 гады без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў, на тэрмін 5 гадоў.

Абвінавачаная К-н А. прызнана вінаватай:

у саўдзельніцтве ў падрыхтоўцы да дачы хабару ў буйным памеры;

у падрыхтоўцы да дачы хабару паўторна.

Прызначана пакаранне:

па ч. 1 арт. 13, ч. 6 арт. 16, ч. 2 арт. 431 КК, з прымяненнем ч. 2 арт. 51 КК, у выглядзе абмежавання свабоды на тэрмін 4 гады з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў, на тэрмін 3 гады;

па ч. 1 арт. 13 і ч. 2 арт. 431 КК, з прымяненнем ч. 2 арт. 51 КК, у выглядзе абмежавання свабоды на тэрмін 3 гады, з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў, на тэрмін 3 гады.

У адпаведнасці з ч. 1 арт. 71 КК пры паўторнасці злачынстваў, якія не ўтвараюць сукупнасці, шляхам паглынання менш строгага пакарання больш строгім канчаткова прызначана абвінавачанай К-н А. пакаранне ў выглядзе абмежавання свабоды на тэрмін 4 гады без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў, на тэрмін 3 гады.

Абвінавачаная К-ва В. прызнана вінаватай у прыняцці службовай асобай для сябе матэрыяльных каштоўнасцей, прадастаўляемых выключна ў сувязі са службовым становішчам, якое яна займае, за патуральніцтва па службе, а таксама за невыкананне ў інтарэсах таго, хто дае хабар, і прадстаўляемых ім асоб якога-небудзь дзеяння, якое гэта асоба павінна была і магла здзейсніць з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў (атрыманне хабару), і на падставе ч. 1 арт. 430 КК, з прымяненнем ч. 1 арт. 69 КК, ёй прызначана пакаранне ў выглядзе абмежавання свабоды на тэрмін 2 гады 6 месяцаў без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых абавязкаў і ўчыненнем юрыдычна значных дзеянняў, на тэрмін 3 гады.

Абвінавачаная Р-я Л. прызнана вінаватай у дачы хабару ў буйным памеры і на падставе ч. 2 арт. 431 КК ёй прызначана пакаранне ў выглядзе абмежавання свабоды на тэрмін 2 гады 6 месяцаў без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.

Абвінавачаная Р-я Е. прызнана вінаватай у дачы хабару ў буйным памеры і на падставе ч. 2 арт. 431 КК ёй прызначана пакаранне ў выглядзе абмежавання свабоды на тэрмін 2 гады 6 месяцаў без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.

Абвінавачаная К-ва Н. прызнана вінаватай у замаху на дачу хабару і на падставе ч. 1 арт. 14 і ч. 1 арт. 431 КК ёй прызначана пакаранне ў выглядзе абмежавання свабоды на тэрмін 2 гады без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.

Абвінавачаная Т. прызнана вінаватай у саўдзельніцтве ў дачы хабару і на падставе ч. 6 арт. 16 і ч. 1 арт. 431 КК ёй прызначана пакаранне ў выглядзе абмежавання свабоды на тэрмін 2 гады без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.

Мера стрымання да ўступлення прыгавору ў законную сілу ў дачыненні да абвінавачаных Ц. і Ш. зменена на падпіску аб нявыездзе і належных паводзінах, яны вызвалены з-пад варты ў зале суда.

Пастаноўлена спагнаць з абвінавачаных Б., М., К-н А., К-і В. і К-цы С. на карысць дзяржавы даход, атрыманы злачынным шляхам.

Прыгавор у законную сілу не ўступіў і можа быць абскарджаны і апратэставаны ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку.

У чарговым выпуску

Маніторынг СМІ

Google перакладчык