Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь

Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

+375 (17) 308-25-01

+375 (17) 215-06-00

220020, г. Мiнск, вул. Арлоўская, 76

Расклад пасяджэнняў

Вярхоўны Суд разгледзеў у апеляцыйным парадку крымінальную справу ў дачыненні да службовых асоб ГУСР Мінгарвыканкама

30 ліпеня 2019  736

29 ліпеня 2019 года апеляцыйным вызначэннем судовай калегіі па крымінальных справах Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь прыгавор Мінскага абласнога суда ад 12 сакавіка 2019 года ў дачыненні да абвінавачаных Б., М., К-цы С., Ц., К-н А. зменены.

У частцы асуджэння М. па ч. 4 арт. 16 і ч. 2 арт. 431 КК прыгавор адменены і вядзенне па крымінальнай справе спынена.

У частцы асуджэння абвінавачанага Б. па ч. 3 арт. 430 КК выключаны эпізод атрымання хабару ад абвінавачанай М. у суме 32 633,66 рублёў.

Выключана ўказанне аб прызнанні акалічнасцю, што абцяжарвае адказнасць абвінавачаных М. і К-н А., здзяйсненне злачынства асобай, якая раней здзейсніла злачынства.

Выключана ўказанне аб прызначэнні дадатковага пакарання ў выглядзе канфіскацыі ўсёй маёмасці абвінавачаным Б., М. і К.

Выключана ўказанне аб прызначэнні абвінавачанай М. пакарання ў адпаведнасці з ч. 3 арт. 72 КК. Вызначана лічыць яе асуджанай па ч. 3 арт. 430 КК на 9 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў, на тэрмін 5 гадоў.

Зменшаны тэрмін асноўнага пакарання, прызначаны абвінавачанаму Б. па ч. 3 арт. 430 КК, да 11 гадоў пазбаўлення волі.

На падставе ч. 1 арт. 71 КК пры паўторнасці злачынстваў, прадугледжаных ч. 1 арт. 430, ч. 2 арт. 430, ч. 1 арт. 14 і ч. 3 арт. 430, ч. 3 арт. 430 КК, што не ўтвараюць сукупнасці, шляхам паглынання менш строгага пакарання больш строгім абвінавачанаму Б. прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 11 гадоў з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў, на тэрмін 5 гадоў.

У адпаведнасці з ч. 3 арт. 72 КК па сукупнасці злачынстваў, шляхам частковага складання пакаранняў абвінавачанаму Б. канчаткова прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 13 гадоў з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў, на тэрмін 5 гадоў.

Зменшана сума даходу, атрыманага злачынным шляхам, што быў спагнаны ў даход дзяржавы з абвінавачаных Б. і К-н А.

Прыгавор уступіў у законную сілу.

У чарговым выпуску

Маніторынг СМІ

Google перакладчык