Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь

Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

+375 (17) 308-25-01

+375 (17) 215-06-00

220020, г. Мiнск, вул. Арлоўская, 76

Расклад пасяджэнняў

Судом Партызанскага раёна г. Мінска пастаноўлены прыгавор па крымінальнай справе аб незаконным абароце мефедрону ў дачыненні да 17-гадовага навучэнца аднаго з прафесійных ліцэяў краіны

20 верасня 2021  2141

17 верасня 2021 года судом Партызанскага раёна г. Мінска разгледжана крымінальная справа ў дачыненні да Л., 2004 года нараджэння, раней не судзімага, абвінавачанага ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 3 арт. 328 КК.

Абвінавачаны Л., дзейнічаючы групай асоб па папярэдняй змове, сумесна з нявызначанымі асобамі набыў не менш за 60,06 грама пара-метылэфедрону (мефедрону), які незаконна з мэтай збыту захоўваў у тайніках, пры сабе, а таксама ў іншых месцах на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, пры гэтым перавозіў яго да моманту выяўлення і канфіскацыі супрацоўнікамі праваахоўных органаў.

У судовым пасяджэнні абвінавачаны Л. віну ў здзяйсненні злачынства, якое яму інкрымінуецца, прызнаў у поўным аб’ёме.   

Прыгаворам суда 

абвінавачаны Л. прызнаны вінаватым у незаконных з мэтай збыту набыцці, захоўванні, перавозцы асабліва небяспечных псіхатропных рэчываў групай асоб, у буйным памеры, і на падставе ч. 3 арт. 328 КК яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 6 гадоў без штрафу з адбываннем пакарання ў выхаваўчай калоніі.

Прыгаворам суда ў адпаведнасці з ч. 1 арт. 46-1 КК прыменена спецыяльная канфіскацыя – накіраваны ў даход дзяржавы мабільны тэлефон «Xiaomi Redmi 9Т», прыналежны абвінавачанаму Л.

Прыгавор у законную сілу не ўступіў і можа быць абскарджаны і апратэставаны ва ўстаноўленым законам парадку.

У чарговым выпуску

Маніторынг масавай інфармацыі