Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь

Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

+375 (17) 308-25-01

+375 (17) 215-06-00

220020, г. Мiнск, вул. Арлоўская, 76

Расклад пасяджэнняў

Экскурсію па новым будынку Вярхоўнага Суда правялі для студэнтаў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь і Маскоўскага ўніверсітэта імя С.Ю. Вітэ

2 ліпеня 2019  916

Новы будынак Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь працягвае прымаць гасцей.

2 ліпеня Вярхоўны Суд наведала група студэнтаў 1 курса Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь і студэнтаў 2 курса Маскоўскага ўніверсітэта імя С.Ю. Вітэ, якія прыбылі на практыку ў Акадэмію кіравання.

Экскурсію для студэнтаў правяла суддзя, сакратар Пленума Вярхоўнага Суда Ірына Уладзіміраўна Тылец.

Яна азнаёміла гасцей з інтэр’ерамі новага будынка Вярхоўнага Суда, звярнула ўвагу на значнасць яго месца размяшчэння. «Будынак Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь размешчаны ва ўвязцы з горадабудаўнічым комплексам Палаца Незалежнасці і Плошчы Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь. Бакавыя зашклёныя крылы фасада будынка сімвалізуюць шалі Феміды, якія знаходзяцца ў раўнавазе», - адзначыла Ірына Уладзіміраўна.

Яна расказала аб сучасным апаратна-праграмным комплексе, які ўключае ў сябе інфармацыйныя сістэмы, што адказваюць за жыццезабеспячэнне важнейшых напрамкаў дзейнасці Вярхоўнага Суда.

Студэнтам прадэманстравалі як функцыянуюць інфармацыйныя тэрміналы. Гэта частка мультымедыйнай сістэмы, якая ўтрымлівае даведачную інфармацыю аб усіх судах рэспублікі, рэкамендацыі па звароце ў суд, неабходныя звесткі аб прыёме грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб. Адным дакрананнем да панэлі можна даведацца аб тым, як абскардзіць судовую пастанову.

 Студэнты наведалі залу судовага пасяджэння па грамадзянскіх справах. Тут ім расказалі аб месцаразмяшчэнні саставу суда, сакратара судовага пасяджэння, удзельнікаў працэсу, слухачоў. Таксама студэнты наведалі дарадчы пакой, у якім суд выносіць рашэнне па справе.

Пры наведванні залы судовага пасяджэння па крымінальных справах інтарэс у студэнтаў выклікала кабіна для абвінавачаных, наяўнасць асобнага памяшкання для сведкаў, у якім яны чакаюць запрашэння на судовы працэс.

Ірына Уладзіміраўна расказала аб судзейскім малатку як сімвале паўнамоцтваў і права здзяйснення правамоцных дзеянняў на пасадзе суддзі. «У судовым пасяджэнні суддзёй можа быць выкарыстаны судзейскі малаток з падстаўкай, напрыклад, для закліку ўдзельнікаў судовага пасяджэння да захавання парадку, для абвяшчэння судовага разбіральніцтва закончаным», - патлумачыла Ірына Уладзіміраўна Тылец.

Увага студэнтаў звернута і на плазменныя экраны, якія дазваляюць у тым ліку праводзіць пасяджэнні ў рэжыме відэаканферэнцсувязі, напрыклад, дапытваць удзельнікаў працэсу без выкліку іх у судовае пасяджэнне.

 Госці наведалі і залу нарады. Тут праходзяць рабочыя нарады суддзяў і работнікаў суда.

Не менш цікава было пабываць і ў музеі. Экспазіцыя музея толькі пачынае складвацца і папаўняцца рарытэтнымі экспанатамі. Студэнтам былі прадстаўлены для азнаямлення эмблема і сцяг Вярхоўнага Суда, малаток суддзі, рарытэтныя выданні кодэксаў.

Наведалі госці і залу Прэзідыума на 60 месцаў. Студэнты азнаёміліся з тэхналагічнымі магчымасцямі гэтага памяшкання, абсталяванага па апошнім слове тэхнікі.

 Асаблівы інтарэс у наведвальнікаў выклікала зала Пленума Вярхоўнага Суда, якая дазваляе змясціць 110 чалавек.

Як адзначыла суддзя, сакратар Пленума Вярхоўнага Суда Ірына Уладзіміраўна Тылец: «Зала Пленума – гэта наш гонар, сэрца будынка, тут адбываюцца штоквартальныя пасяджэнні Пленума Вярхоўнага Суда, менавіта ў гэтай зале суддзі абласнога звяна прыводзяцца да прысягі». Яна акцэнтавала ўвагу на афармленні залы: на сценах прадстаўлены дзяржаўны герб і гербы ўсіх абласцей і горада Мінска, на столі і сценах – стылізацыя элементаў слуцкіх паясоў. Тут кожная дэталь інтэр’ера падкрэслівае ўрачыстасць і стрыманасць. Пры гэтым галоўнае ў зале – яе функцыянальнасць.

Ірына Уладзіміраўна расказала і аб саставе Пленума Вярхоўнага Суда, яго кампетэнцыі, значнасці прафесіі суддзі.

 У заканчэнні сустрэчы Ірына Уладзіміраўна Тылец падзякавала студэнтам за адкрыты дыялог і парэкамендавала ім пастаянна развівацца, самаўдасканальвацца і зрабіць правільны выбар на карысць будучай прафесіі.

У чарговым выпуску

Маніторынг СМІ

Google перакладчык